viasna on patreon

Жлабінчаніну Аляксандру Кісялёву, які шпурлянуў камень у міліцэйскі спецтранспарт, пракурор просіць тры гады калоніі

2021 2021-02-24T18:28:47+0300 2021-02-24T18:28:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kisialeu-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе над палітвязням Аляксандрам Кісялёвым.

У судзе над палітвязням Аляксандрам Кісялёвым.

У судзе Жлобінскага раёна 24 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы палітвязня Аляксандра Кісялёва, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Суддзя – Яўген Ерафееў. Абвінаваўца – пракурор Сцяпашкін.

Пацярпелымі па справе выступаюць: начальнік раённага ДАІ Дзмітрый Салук, намеснік начальніка Жлобінскага РАУС Дзмітрый Дзядзюн і супрацоўнік вайсковай часткі № 5525 Аляксандр Блыха.

Аляксандр Кісялёў – жыхар Жлобіна, які быў затрыманы і адміністрацыйна асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту вечарам 9 і 11 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №3 Гомеля.

“Я асабіста не кідаў у аўтамабіль ДАІ камянёў і нікога не заклікаў гэтага рабіць. Я выйшаў таму, што супраць незаконных і жорсткіх затрыманняў. У мяне затрымалі непаўнагадовага знаёмага, які не ўдзельнічаў у акцыях. Натоўп скандзіраваў - "апускай шчыты" і я падтрымліваў людзей", - заявіў Кісялёў на адным з папярэдніх судовых пасяджэнняў.

Сёння ў судзе адбыліся судовыя спрэчкі.

Абвінавачваемаму Аляксандру Кісялеву, які, па матэрыялах следства шпурлянуў камень у спецтранспарт МУС, пракурор запрасіў пакаранне тэрмінам на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Па справе групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, якія адбыліся ў Жлобіне 9-10 жніўня ўжо асуджаны 6 чалавек, зараз ідзе судовае разбіральніцтва яшчэ над двума жлобінцамі.

Прысуд будзе абвешчаны 25 лютага ў 14  гадзін.

Аляксандр Кісялёў: Я выйшаў таму, што супраць незаконных і жорсткіх затрыманняў

Кісялеў сцвярджае, што ён рэальна сысці не мог, бо ззаду быў натоўп, а зпераду стаялі сілавікі са шчытамі і дубінкамі. Мне не было магчымасці выйсці. Але я хацеў і спадзяваўся, што міліцыянты складуць шчыты і пяройдуць на бок людзей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства