viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-02-23T15:32:21+0300 2021-03-02T16:46:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 23 лютага:

Хроніка: Рэканструем тое, як 16 лютага праходізіл вобшукі ў праваабаронцаў “Вясны”, журналістаў і актывістаў. Як паводзілі сябе сілавікі, што забралі, у каго выпільвалі дзверы…  і, галоўнае, якая пазіцыя на гэты конт у МУС і што на гэта адказваюць праваабаронцы?

Падзея: Падчас вобшуку быў затрыманы праваабаронца “Вясны” Зміцер Салаўёў — яго пакаралі па “народным” артыкуле 23.34 КаАП на 12 сутак. Суд над ім быў відавочна палітычна-матываваны, а за Пагоню караць нельга — у рубрыцы паглядзім, як судзілі і асудзілі Змітра.

Крымінальны пераслед: Дзяржава працягвае рэпрэсаваць па палітычных матывах. Пачаўся суд на Віктарам Бабарыкам, а валанцёраў яго штаба ці ўжо асудзілі (як Лявона Халатрана) ці працягваюць судзіць (як Антона Бяленскага). У рубрыцы узгадаем таксама гісторыю пераследу палітвязня Ігната Сідорчыка: 17 лютага яго асудзілі на “хімію” у Маскоўскім судзе — у тым жа судзе, дзе зараз праходзіць працэс над Бабарыкам і дзе з-за гэтага перанеслі суд над Бяленскім.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта “Разбітае Сэрца Пацана”, удзельнікі якога былі затрыманы на іх уласным канцэрце, а зараз адбываюць суткі.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2021-02-23_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства