viasna on patreon

Палітвязень Міхаіл Жамчужны выйшаў на волю пасля 6 з паловай гадоў у калоніі

2021 2021-02-19T10:52:00+0300 2021-02-19T10:59:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzhnyi_65.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

65-гадовага палітвязня і грамадскага актывіста Міхаіла Жамчужнага вызвалілі з Горацкай папраўчай калоніі № 9. Раніцай 19 лютага яго пасадзілі пад канвоем у прыгарадны цягнік з Горак на Воршу, піша "Радыё Свабода". 

Міхаіл Жамчужны ў цягніку едзе з калоніі дадому. Фота:
Міхаіл Жамчужны ў цягніку едзе з калоніі дадому. Фота: "Радыё Свабода"

У Горацкай папраўчай калоніі яго трымалі трымалі ад 13 ліпеня 2017 году, а наогул у калоніях строгага рэжыму Жамчужны прабыў шэсць з паловай гадоў. Адбываў пакаранне ў калоніях Навасадаў, Івацэвіч і Горак. Шмат часу ў Горацкай калоніі асуджаны правёў у штрафным ізалятары і памяшканні камэрнага тыпу нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі. Свае дзеянні, са словаў ягонага адваката, аргумэнтаваў жаданнем папярэдзіць пагрозу асабістай бяспецы, а таксама замахам на чалавечыя гонар і годнасць. Паводле яго, пагроза зыходзіла ад іншых асуджаных.

10 чэрвеня 2015 году Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у падбухторванні да наўмыснага выдавання звестак, якія складаюць службовую тайну, незаконным набыцці сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама ў даванні хабару. Праваабаронцы прызналі Жамчужнага палітычным зняволенным.

Пяць фактаў пра беларускага палітвязня Міхаіла Жамчужнага

"Вясна" ў Дзень Народзінаў палітвязня Міхаіла Жамчужнага прапануе ўспомніць пяць фактаў з яго жыцця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства