viasna on patreon

Заява ў сувязі з беспрэцэдэнтнай атакай на беларускіх праваабаронцаў

2021 2021-02-16T19:19:14+0300 2021-02-16T19:19:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zayavlenie_2-358x202.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 лютага па ўсёй Беларусі пракацілася хваля вобшукаў у праваабаронцаў. Ператрусы прайшлі ў офісе грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў", у старшыні арганізацыі Андрэя Бастунца, ягоных намеснікаў – Барыса Гарэцкага і Алега Агеева, юрысткі – Крысціны Рыхтэр; Ператрусы адбыліся ў офісах Праваабарончага цэнтра "Вясна", у каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання", праваабаронцы "Вясны" Андрэя Палуды, лідараў і актывістаў незалежнага прафзвязу РЭП, а таксама ў рэгіянальных праваабаронцаў у многіх гарадах краіны.

Пазней на тэлеграм-канале Следчага камітэта было апублікаванае паведамленне, згодна з якім “працягваецца расследаванне крымінальнай справы паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса Беларусі. У межах папярэдняга расследавання з мэтай устанаўлення абставінаў фінансавання пратэстнай дзейнасці следствам ініцыявана правядзенне ператрусаў у арганізацыях, якія пазіцыянуюць сябе як праваабарончыя. Правядзенне працэсуальных дзеянняў даручана супрацоўнікам ГУБАЗіК МУС і санкцыянаванае Генеральнай пракуратурай. Канчатковая прававая ацэнка сітуацыі будзе дадзеная пасля правядзення ўсяго комплексу працэсуальных дзеянняў".

Раней ператрусы праходзілі ў прадстаўнікоў іншай беларускай праваабарончай арганізацыі-офіса па правах людзей з інваліднасцю, крыху пазней дырэктар арганізацыі Сяргей Драздоўскі і юрыст Алег Граблеўскі былі затрыманыя. У цяперашні час яны знаходзяцца пад хатнім арыштам і пад вартай, адпаведна. За ажыццяўленне праваабарончай дзейнасці пад вартай знаходзяцца і яшчэ 4 праваабаронцы-сябры ПЦ "Вясна" Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца.

Дапамогу пацярпелым у ходзе рэпрэсій грамадзянам ўсё часцей становіцца фактычным падставай для ўзбуджэння крымінальных спраў у дачыненні да беларусаў, якія абараняюць правы чалавека.

Пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў Заяве беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама ў Сумеснай заяве беларускіх праваабарончых арганізацый з нагоды затрымання прадстаўнікоў Офіса па правах людзей з інваліднасцю, заяўляем аб працягу беспрэцэдэнтнага ціску за прафесійную дзейнасць у сферы абароны правоў чалавека.

Дадзеныя дзеянні груба парушаюць міжнародныя стандарты, якія тычацца абароны праваабаронцаў, у прыватнасці, палажэнні Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Дэкларацыі аб праве і абавязках асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды (Дэкларацыя аб праваабаронцах), Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па абароне праваабаронцаў, кіруючых прынцыпаў па свабодзе аб'яднанняў. 

Так, у адпаведнасці з Дэкларацыяй аб праваабаронцах (Артыкул 1) «кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях».

Для мэтаў заахвочвання і абароны правоў чалавека і асноўных свабод мірнымі сродкамі кожны мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, запытваць, атрымліваць і выкарыстоўваць адпаведныя рэсурсы, прапаноўваць і прадастаўляць прафесійную кваліфікаваную прававую дапамогу ці іншыя адпаведныя кансультацыі і дапамогу ў справе абароны правоў чалавека і асноўных свабод.

У той жа час Дэкларацыя аб праваабаронцах прадугледжвае, што дзяржава павінна прымаць усе неабходныя меры ў мэтах забеспячэння абароны, з дапамогай кампетэнтных органаў, любога чалавека, які выступае індывідуальна і сумесна з іншымі, ад любога гвалту, пагрозаў, помсты, нэгатыўнай дыскрымінацыі дэ-факта або дэ-юрэ, ціску або любога іншага адвольнага дзеяння ў сувязі з законным ажыцьцяўленьнем яго ці яе правоў, згаданых у Дэкларацыі аб праваабаронцах. Такім чынам, пераслед, аказанне ціску за законную праваабарончую дзейнасць, аказанне бязвыплатнай прававой дапамогі грамадзянам, доступ арганізацый грамадзянскай супольнасці да рэсурсаў з'яўляецца абсалютна недапушчальным і непрымальным.

У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, неадкладна патрабуем:

  1. Спынення пераследу і ціску на праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці ў сувязі з іх законнай дзейнасцю, у тым ліку па аказанні прававой, дабрачыннай і іншай дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека.
  2. Спынення ўмяшання ў законную праваабарончую дзейнасць, распальвання негатыўнага стаўлення ў грамадстве да праваабарончых арганізацый, дыскрэдытацыі іх дзейнасці.
  3. Выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў у дачыненні да забеспячэння гарантый ажыццяўлення праваабарончай дзейнасці і прыняцця для гэтага ўсіх неабходных мер.
  4. Спынення перашкоды рэалізацыі права арганізацый грамадзянскай супольнасці на доступ да фінансавання, доступу беларускіх грамадзян да дабрачыннай і прававой дапамогі.
  5. Неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій.

Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі і інстытуцыі публічна выказаць сваю ацэнку з нагоды пераследу беларускіх праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістаў, а таксама выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для аказання ўплыву на змяненне сітуацыі, якая склалася.

Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці:

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend)

РПГА " Беларускі Хельсінкскі Камітэт”

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве " Хьюман канстанта”

ПУ "Беларускі дакументацыйны цэнтр "Беларускі дом правоў чалавека ім.Барыса Звозскава"

Экспертна-прававое Таварыства "Ініцыятыва FORB"

Беларускі ПЭН-цэнтр

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый

РГА " Прававая ініцыятыва"

Ініцыятыўная група ГрДу ім. Я. Купалы

Задзіночанне беларускіх студэнтаў

ГА "Адукацыйны цэнтр" ПОСТ”

Мясцовы культурна-асветніцкі фонд " Шчорсы і Храптовічы”

Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання

Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА”

Грамадскае аб'яднанне " Цэнтр сацыяльных інавацый”

АГА “Фонд ім. Льва Сапегі”

Ініцыятыва “Маршыруй, дзетка!”

Праваабарончых рух " Наша Беларусь”

Кансультацыйны цэнтр імплементацыі інфармацыйных тэхналогій у грамадзянскай супольнасці " Сівік тэк»

Стачкам БДУФК

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне эколагаў

Слонімская гарадская арганізацыя Грамадскага аб'яднання БНФ " Адраджэнне”

Цэнтральная гарадскога жыцця (Гродна)

ПАГА " Рух " За Свабоду”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства