viasna on patreon

Вынікі працы грамадскай прыёмнай ПЦ "Вясна" за студзень

2021 2021-02-13T13:37:50+0300 2021-02-15T10:43:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gp_studen_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За студзень 2021 года грамадская прыёмная "Вясны" ў Мінску прыняла 419 зваротаў і падрыхтавала 71 скаргу.

Найбольш частыя звароты на "Гарачую лінію" - пошук затрыманых і аказання юрыдычнай дапамогі, менш - крымінальныя справы і інфармацыя на тэму палітвязняў. 

Большасць пытанняў да юрыстаў і юрыстак паступаюць на тэмы: свабоды мірных сходаў, затрыманняў на масавых мерапрыемствах і прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.34 КаАП.

Актуальнымі апынуліся пытанні, звязаныя з працай судовых выканаўцаў.

Шмат людзей распавядаюць, што даведваюцца пра штраф па арт. 23.34 КаАП толькі на этапе прымусовага спагнання. Аб складанні пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні і вынясенні пастановы судом тыя, хто звяртаўся да праваабаронцаў, не ведалі.

Спампаваць форму для запаўнення скаргі на дзеянні судовага выканаўцы

Значная частка зваротаў да юрыстак і юрыстаў тычылася вяртання рэчаў з РУУС, пасля арышту на маёмасць.

Лёс рэчаў, аднятых пры затрыманні, павінен вырашацца пастановай суда. На практыцы, калі суд адмяняе накладанне арышту на канфіскаваную пры затрыманні маёмасць, супрацоўнікі РУУС адмаўляюцца яго вяртаць, патрабуюць аплаціць рахунак за харчаванне падчас адбыцця "сутак" і толькі пасля аплаты вяртаюць рэчы.

Спампаваць форму для запаўнення скаргі на вяртанне арыштаваных рэчаў

Важна адзначыць, што з-за каранавіруса мы дапамагаем дыстанцыйна, наш офіс зачынены.

Звярнуцца па дапамогу на "гарачую лінію" праваабаронцаў "Вясны":

+375 44 734 45 51

+375 29 835 94 49

Telegram: @ViasnaSOS, @viasna_bot

Дапамога па юрыдычных пытаннях:

Telegram: @zvarot96

Email: zvarot@spring96.org

Сааўтарка тэксту - валанцёрка "Вясны" Аліса А.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства