viasna on patreon

Яшчэ аднаго мінскага адваката хочуць пазбавіць ліцэнзіі

2021 2021-02-13T11:29:02+0300 2021-02-13T11:36:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/konan-advakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Конан. Фота: Таццяна Арынчына.

Максім Конан. Фота: Таццяна Арынчына.

Адваката Максіма Конана хочуць пазбавіць ліцэнзіі. Пра гэта ён даведаўся з ліста ад Мінюста, піша TUT.by. 

Конану паведамілі, што на 19 лютага прызначанае пасяджэнне кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці. Там будзе разглядацца спыненне яго адвакацкай ліцэнзіі. 

На гэты ж дзень, як паведамлялася раней, прызначылі і разгляд пытання пра ліцэнзію адвакаткі Людмілы Казак, якая абараняе інтарэсы Марыі Калеснікавай

Максім Конан не ведае, якія прэтэнзіі да яго мае Мінюст.

 "Мяркую, што гэта можа быць звязана з дапамогай людзям, якія пацярпелі 9-12 жніўня, абаронай іх у судах, абаронай журналістаў па рэзанансных справах, актыўнай пазіцыяй наконт адсутнасці рэакцыі з боку следчых органаў з нагоды збіцця і катаванняў адвольна затрыманых грамадзян", — расказаў ён журналістам.

У кастрычніку суд Кастрычніцкага раёна прысудзіў яму 12 сутак арышту — нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ў Браславе. 

Конан тады напісаў тлумачальную ў Мінскую калегію адвакатаў. Ён патлумачыў, што ў Браслаў едзіў па даручэнні кліента, а ў мітынгу не ўдзельнічаў. Аднак у лістападзе прысуджаныя 12 сутак адвакат адседзеў. 

Яшч раней, у верасні 2020-га, Конан выступіў на сустрэчы з дэпутатам Валерыем Варанецкім. На сустрэчы ён заявіў, што ў Беларусі трэба пачаць справу паводле артыкула артыкул 128 Крымінальнага кодэкса — злачынствы супраць бяспекі чалавецтва, бо гаворка ідзе пра катаванні з палітычных меркаванняў. Крымінальных спраў па гэтым артыкуле ў Беларусі яшчэ ніколі не пачыналі.

У кастрычніку адвакацкай ліцэнзіі быў пазбаўлены Аляксандр Пыльчанка, які абараняў інтарэсы Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі.

Паводле "Еўрарадыё".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства