viasna on patreon

У Чэрвені мужчыну пакаралі 50 базавымі штрафу на чырвоную паласу на прыпынку

2021 2021-01-29T17:32:55+0300 2021-01-29T17:46:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lagutin_cherven_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Лагуцін

Віктар Лагуцін

У судзе Чэрвенскага раёна 29 студзеня разглядалася крымінальаня справа, узбуджаная супраць менчука Віктара Лагуціна па артыкуле 341 Крымінальнага кодэксу (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Лагуціна абвінавацілі ў тым, што намаляваў на прыпынку паласу чырвонага колеру.

Справу разглядаў суддзя Анатоль Чаркоўскі. Пракурор – Васіль Вярбіцкі.

Згодна з абвінавачваннем, Віктар Лагуцін пятага снежня 2020 года намаляваў чырвоную паласу на прыпынку ў вёсцы Смагароўка ў Чэрвенскім раёне, што "істотна знізіла эстэтычныя каштоўнасці прыпынку". Матэрыяльная шкода, нанесеная дзеяннямі Лагуціна, была ацэнена ў 8 рублёў 84 капейкі.

Віктар віну цалкам прызнаў, таму суд прайшоў вельмі хутка – усяго за 25 хвілін. Да суда абвінавачаны знаходзіўся на волі.

Пракурор запрасіў пакараць Лагуціна штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1450 рублёў). Адвакатка Віктара падчас спрэчак звярнула ўвагу на змягчаючыя абставіны: Віктар мае траіх дзяцей, у тым ліку з інваліднасцю, не прыцягваўся раней да адміністрацыйнай адказнасці (акрамя парушэнняў ПДД).

У выніку суддзя Чаркоўскі вынес такі прысуд, як і прасіў пракурор: 50 базавых велічынь штрафу (1450 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства