viasna on patreon

Палітвязня Валерыя Каленчыца асудзілі да трох гадоў "хіміі"

2021 2021-01-22T15:37:29+0300 2022-06-20T09:17:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalenchic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 студзеня суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска вынес прысуд палітзняволенаму Валерыю Каленчыцу, яго абвінавацілі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Яго прызналі вінаватым і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі". Менавіта такое пакаранне прасіў пракурор.

Справу разгледзела суддзя Алена Жывіца.

Палітвязня абвінавачвацілі ў тым, што дзясятага жніўня ён з групай асобаў наўмысна перашкаджаў руху грамадскага транспарту, загадзя гэта спланаваўшы.

Палітвязень Валерый Каленчыц: "Дапамаглі выкаціць камень"

Каленчыц пазнаў сябе на фотаздымку, дзе ён з іншымі людзьмі цягне камень на вуліцы Прытыцкага, і часткова прызнаў віну.

21 студзеня суд разгледзеў пісьмовыя матэрыялы справы: рапарт, у якім сказана, што Каленчыц "непасрэдна прымаў удзел у стварэнні барыкадаў", тры фотаздымкі з камянём, дзе абвінавачаны пазнаў сябе. Таксама былі прадстаўленыя рэчдоказы: перапіска ў тэлефоне з "Сябрам", у якой узгадваецца, што "мы на галоўнай старонцы TUT.BY", звесткі пра месцазнаходжанне тэлефона ў момант, чатыры фотаздымкі са СМІ, дзе чатыры хлопцы штурхаюць камень па праезнай частцы. Палітвязень пазнаў сябе на гэтых здымках. 

Таксама была агучаная шкода, прычыненая масавымі беспарадкамі за перыяд з 9 жніўня па 4 кастрычніка. Згодна з даведкай Мінсктранса, агульная шкода ад гэтых дзеянняў склала 414 тысяч 538 рублёў і 39 капеек. Шкода ад прыпынення транспарту склала 404 тысячы 542 рублі і 78 капеек.

На пасяджэнне праз хваробу не з'явіліся сведкі абавінавачання, у іх адсутнасць былі заслушаныя сведчанні. Кіроўца тралейбуса распавёў, што дзясятага жніўня працаваў на маршруце №13, калі пачаліся праблемы з рухам транспарту праз кіроўцаў, якія выходзілі з аўтамабіляў і крычалі. У 23.55 ён убачыў на вул. Прытыцкага, як хлопцы кацілі камень: сярод іх ён апазнаў Каленчыца. 

kalenchic_1.jpg
Валерыя Каленчыца вызвалілі ў залі суда пад падпіску аб нявыездзе

У спрэчках абвінаваўца адзначыў, што віна па ч.1 арт.342 даказаная поўнасцю, гэта пацвярджаецца пратаколам, фотаздымкамі, актамі Мінсктранс. Ён запрасіў для абвінавачанага абмежаванне волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову — "хіміі".

Абаронца папрасіў выключыць з абвінавачання праз недаказанасць хлапкі, заклікі, лозунгі, папярэднюю змову. А таксама — прызначыць пакаранне, не звязанае з абмежаваннем волі.


Валерый Каленчыц працуе сантэхнікам, па адукацыі зваршчык. Быў затрыманы ранкам 16 кастрычніка ў сябе дома. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства