viasna on patreon

У Гомелі затрыманы праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка і валанцёрка Марыя Тарасенка Дапоўнена

2021 2021-01-18T19:03:00+0300 2023-10-18T22:41:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-zheneva-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка. Фота з сацыяльных сетак.

Леанід Судаленка. Фота з сацыяльных сетак.

У Гомелі 18 студзеня затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру "Вясна" Леанід Судаленка. Пра гэта паведаміў актывіст Васіль Палякоў. Зараз Судаленка знаходзіцца ў Следчым камітэце. 

Леанід быў затрыманы ранкам, па дарозе на офіс. У следчы камітэт адвакат змог трапіць толькі ў 17.30. У СК праваабаронцы стала кепска, яму выклікалі хуткую. Жонка змагла перадаць у СК Леаніду цёплыя рэчы, прадметы гігіены, прадукты харчавання

Затрымалі Леаніда ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Але частка артыкула і статус праваабаронцы па справе пакуль невядомы. 

Леанід Судаленка пакінуў у рэдакцыі "Гомельскай вясны" асабістае бачанне сітуацыі, звязанай з ператрусамі і арыштам з паметкай "апублікаваць пасля арышту".

Леанід Судаленка: Арыштавалі мяне па-бязмежжу, думаю, так і выпусцяць!

Праваабаронца Леанід Судаленка пра меркаваныя прычыны свайго арышту

Вядома, што на 19 студзеня ў Следчы камітэт выкліканыя сведкі па гэтай крымінальнай справе.

Дапоўнена: Позна ўвечары 18 студзеня ў Гомелі таксама была затрымана валанцёрка "Вясны" Марыя Тарасенка. У яе доме правялі вобшук, а яе саму змясцілі ў ІЧУ. Яе статус пакуль невядомы. 

Марыя Тарасенка ў судзе Добрушскага раёна. Фота: Ігар Тарасенка
Марыя Тарасенка

Нагадаем, пятага студзеня ў Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палесскай, 52, дзе зназодзіцца ў тым ліку і офіс "Гомельская вясны", прайшоў ператрус, які цягнуўся больш за 9,5 гадзін. Увесь гэты час у офісе знаходзіўся Леанід Судаленка. Пасля вобшуку яго даставілі ва УБАЗ, затым адпусцілі. Таксама вобшук правялі ў яго доме.

Афіцыйна вобшукі праходзілі ў межах крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць актывіста Уладзіміра Няпомняшчых за нібыта пагрозу пракурору (арт. 366 КК РБ).

Ператрусы ў Гомелі і новыя затрыманні. Палітычны пераслед 4 і 5 студзеня

У Гомелі ранкам пятага студзеня пачаліся ператрусы. Яны праходзяць у Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палесскай, 52, у праваабаронцы і актывіста Васіля Палякова, а таксама ў актывіста АГП, аднаго з каардынатараў назірання за выбарамі Мікалая Новікава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства