viasna on patreon

Берасцейскай актывістцы Паліне Шарэнда-Панасюк прад'яўленае абвінавачванне Дапоўнена

2021 2021-01-13T09:13:37+0300 2021-01-13T09:48:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palina_sharenda.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк

Берасцейскай актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліне Шарэнда-Панасюк 12 студзеня прад'яўлена абвінавачанне: ёй інкрымінуюць гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Да гэтага яна знаходзілася ў статусе падазраванай.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, падсуднай ставяць у віну гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса, максімальнае пакаранне — да шасці гадоў пазбаўлення волі).

Паліну затрымалі 3 студзеня ў ходзе санкцыянаванага пракурорам Брэста агляду кватэры, дзе жыве яе сям'я: муж Андрэй, таксама актывіст «Еўрапейскай Беларусі», і двое іх малых дзяцей.

Актывістку змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС, 6 студзеня перавялі ў СІЗА № 7 Берасця.

"Ад сваякоў Паліны вядома, што яна адмаўляецца ад дачы паказанняў і заяўляе, што гэта палітычная справа, — адзначыў праваабаронца. - Актывістка застаецца пад вартай. Трымаць у СІЗА маці дзяцей, якім 4 гады і 11 гадоў, жорстка. Відавочна, такая мера стрымання абраная для таго, каб аказаць ціск на Паліну і яе мужа, каб яны адмовіліся ад выказвання сваіх поглядаў. Папросту ім хочуць закрыць раты".


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства