viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-01-05T15:44:33+0300 2021-01-13T19:47:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 5 студзеня:

Крымінальны пераслед: Агляд палітычна матываваных судоў і прысудыў, якія выносіліся на мінулым тыдні:  за штуршок амапаўца, за блакаванне дарогі, а таксама за “заклікі” і намеры.

Каментар эксперта: Разам з праваабаронцай “Вясны” Валянцінам Стэфановічам паспрабуем разабрацца ў справе Аўтуховіча ды не толькі: “Верагодня, што ва ўладаў ёсць задача стварыць некалькі такіх справаў нібы па тэрарыстычных групах. І натуральна, што яны гэта ўжываюць у мэтах запалохвання грамадства”.

Каментар: Як змянілася сітуацыя ў Мінскім раёне “Каскад”, які адзначыўся сваёй пратэстнай актыўнасцю? Ці памятаюць яны пра палітзняволеную Марфу Рабкову, якая жыла там? – на гэтыя пытанні адкажа яе муж і жыхар “Каскада” Вадзім Жаромскі.

Асоба: Упершыню суд у Беларусі задаволіў скаргу на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па катаваннях у жніўні.  Скаргу ж падаў непаўнагадовы мінчук Пётр Кірык разам са сваёй маці. У рубрыцы хлопец успомніць, як яго затрымлівалі і збівалі ў жніўні.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта Litesound.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2021-01-05_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства