18-гадовага берасцейца ўзялі пад варту да суду з-за маршу ў Мінску
Па словах маці хлопца, Ціхан Клюкач з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы з-за маршу ў Мінску 6 верасня. У той дзень паводле ацэнак СМІ ля Палаца Незалежнасці сабралася больш за 100 тысяч чалавек. Быў там і 18-ці гадовы Ціхан.
26 верасня да юнака прыйшлі дадому на "гутарку" і затрымалі. Спачатку яму некалькі разоў суды давалі адміністрацыйны арышт па па артыкуле 23.34 КаАП, агулам 45 сутак. Арышт адбываў ў ІЧУ Століна.
Ціхана Клюкача падазраюць па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства). Максімальнае пакаранне па першым артыкуле - пазбаўленне волі да трох гадоў, па другой - пазбаўленне волі на тэрмін ад года да шасці гадоў.
Як паведамляе берасцейскі сайт binkl.by, 26 лістапада Ціхана ўзялі пад арышт да суду рашэннем пракуратуры Менска.
25 ліпеня Ціхану споўнілася 18 гадоў.