viasna on patreon

Расце колькасць крымінальных спраў за абразу супрацоўнікаў міліцыі ў інтэрнэце Дапоўнена

2020 2020-11-27T08:52:01+0300 2020-11-27T14:33:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2020-11-26-09_21_04-window.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: vkurier.info

Фота: vkurier.info

Жыхар Віцебска атрымаў два гады "хіміі" за абразу супрацоўніка АМАПу ў адным з тэлеграм-каналаў, паведамляе Генпракуратура.

Па версіі следства, 40-гадовы мужчына 27 жніўня ў адным з тэлеграм-каналаў размясціў фота і дадзеныя супрацоўніка АМАПу і нецэнзурна выказаўся аб яго працы і асобе.

Суд Першамайскага раёна Віцебска прысудзіў падазраванага да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Мужчына павінен таксама выплаціць амапаўцу 500 рублёў кампенсацыі, паведламляе сайт naviny.media.

Прысуд суда ў законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны

Жлобін: за знявагу супрацоўніка міліцыі ў чаце - два гады "хіміі"

Суд Жлобінскага раёна 20 лістапада вынес прысуд Яну Рымараву па крымінальнай справе за знявагу прадстаўніка ўлады - супрацоўніка міліцыі (арт. 369 КК РБ).

На жыхара Мазыра, які пасля перанесеных катаванняў, выказаўся пра міліцыянтаў, завялі крымінальную справу

Затрыманы 11 жніўня і збіты ў Мазырскім РАУС жыхар Мазыра спадзяваўся на тое, што міліцыянты, якія ўжывалі супраць яго нечалавечыя катаванні, панясуць пакаранне, але ўлада робіць вінаватым яго самога.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства