viasna on patreon

Пасля адбыцця арышту не выйшлі на волю праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка і яе знаёмыя

2020 2020-11-14T20:41:23+0300 2020-12-01T16:22:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marina_90_89.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Незалежная журналістка і праваабаронца «Вясны» Марына Касталянчанка

Незалежная журналістка і праваабаронца «Вясны» Марына Касталянчанка

Сёння вечарам мелася выйсці на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту незалежная журналістка і праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка, які яна адбывала ў ІЧУ горада Баранавічы.

Чакалася, што яна вызваліцца ў 18-30. Аднак да сваякоў ужо пасля 1,5 гадзіны пазначанага часу выйшаў супрацоўнік міліцыі і паведаміў, што нібыта пару гадзін таму былі дасланыя рапарты, што Марына і яшчэ некалькі чалавек, якія тут адбывалі арышт, 25 кастрычніка ўдзельнічалі ў шэсці ў Мінску. Маўляў, будуць складаць новыя пратаколы па артыкуле 23.34 КаАП і да суда іх пакідаюць на 72 гадзіны ў ізалятары.

Такім чынам пасля адбыцця 15-ці суткавага арышту будуць чакаць новага суду Марына Кастылянчанка, Марыя Шаблінская, Аляксандр і Наталля Сінкавец, Уладзіслаў Машчук і Уладзімір Ларыёнаў.

Затрыманыя з імі ў кафэ Döner Kebab увечары 30 кастрычніка Аляксандр Бялоў і Карына Гараўская выйшлі сёння на волю з ЦІП на Акрэсціна і Жодзінскага ізалятара адпаведна.

Нагадаем, праваабаронцу «Вясны» Марыну Кастылянчанка 2 лістапада суд Заводскага раёна Мінска асудзіў па двух артыкулах КаАП: 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Яе абвінавацілі ў тым, што 30 кастрычніка яна «ўдзельнічала ў несанкцыянаваным пікетаванні за змену ўлады, выкрыквала лозунгі «Трыбунал», «Жыве Беларусь», «Сыходзь», а пры затрыманні аказала супраціў супрацоўнікам міліцыі, адмаўляючыся прайсці ў службовы транспарт». Суддзя Жанна Хвайніцкая прызнала яе вінаватай і прыняла рашэнне арыштаваць Марыну на 15 сутак.

Групу актывістаў анархісцкага руху з васьмі чалавек затрымалі ўвечары 30 кастрычніка пасля сустрэчы з Акрэсціна свайго сябра Аляксандра Бялова. Аднак толькі на судзе высветлілася, што  яны былі затрыманыя ў кафэ Döner Kebab па вуліцы Сурганава, 61. Усіх абвінавачвалі ў «несанкцыянаваным пікетаванні за змену ўлады» 30 кастрычніка на вуліцы Багдановіча, 102. Таксама ўсіх, акрамя Аляксандра Бялова, абвінавачвалі ў супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства