viasna on patreon

Ліда: закрытая крымінальная справа за гвалт над супрацоўнікам міліцыі

2020 2020-11-13T17:25:56+0300 2020-11-13T17:25:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lida-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Лідскага раёна

Суд Лідскага раёна

У судзе Лідскага раёна 13 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванню Яўгена Вінча ў гвалтоўных дзеяннях альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).

Справу разглядае суддзя Максім Філатаў, дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Роўба.

Пра інцыдэнт і крымінальную справу амаль нічога невядома.

Расклад судовага працэсу над Яўгенам Вінча.

12 жніўня ў цэнтры Ліды каля будынка райвыканкама адбылася акцыя мірнага пратэсту. Сюды прыйшлі таксама святары. Праз нейкі час праваахоўнікі папрасілі ўсіх разысціся. Затым пачаліся жорсткія затрыманні на вуліцах і здзекі над затрыманымі. У адказ пратэстоўцы кінулі некалькі камянёў у міліцэйскі транспарт. 

Па словах пацярпелых і сведкаў у здзеках удзельнічалі АМАПаўцы і мясцовыя міліцыянеры.

Яўгена Вінча таксама пры затрыманні збівалі, а потым абвінавацілі ў тым, што юнак учыніў гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Напачатку судовага паседжання пракурор заявіў хадайніцтва аб тым, каб суд праходзіў у закрытым рэжыме, маўляў, у працэсе ёсць сакрэтныя асобы, якіх нельга падвяргаць небяспецы.

Бакі працэсу, пацярпелыя і адвакат абвінавачанага, пагадзіліся.

Суд прыняў рашэнне аб закрытым правядзенні слуханняў.

У судзе абвешчаны перапынак да 14:30 23 лістапада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства