Абвінавачанне Эдуарду Пальчысу і кропкавыя затрыманні: у Беларусі працягваецца пераслед Дапоўнена

2020 2020-11-07T11:43:00+0300 2020-11-07T22:40:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pulihava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні ў Мінску 6 лістапада. Фота: t.me/motolkohelp

Затрыманні ў Мінску 6 лістапада. Фота: t.me/motolkohelp

У пятніцу шостага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. 

Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Затрыманні адбыліся на вуліцы Пуліхава ў Мінску перад пачаткам "Жаночага маршу" у падтрымку Ніны Багінскай, у якой учора прайшоў вобшук. Сярод іх — Ангеліна Бульбянкова, Вольга Стасевіч, Сняжана Касцюковіч, журналістка onliner.by Яўгенія Штэйн. Яны знаходзяцца ў Партызанскім РУУС. 

У Мінску таксама затрыманыя Кацярына Ластоўская, Андрэй Навіцкі, Раман Лукашэвіч.

Сёння Эдуарду Пальчысу афіцыйна прад'явілі абвінавачанне па ч.1 арт. 293 УК РБ. Кіраўнік следчай групы — Андрэй Еўлаш.

Сёння з ізалятару ў Вілейцы пасля адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП (30 сутак) павінен быў выйсці актывіст Андрэй Кудзік. Аднак яго сваякі паведамілі, што сёння у Андрэя дома ў яго прысутнасці прайшоў вобшук. Зараз яго павезлі ў Мінск для дачы паказанняў у якасці сведкі.

У Магілёве затрымалі журналіста выдання «Магілёўскі рэгіён» Уладзіміра Лапцэвіча. Вядома, што яго даставілі ў Ленінскае РАУС. Супрацоўнікі Ленінскага РАУС паведамілі, што Лапцэвіча затрымалі па прычыне таго, што ў яго ёсць “неадбытыя суткі адміністрацыйнага арышту”.

Увечары ў Мінску быў дома затрыманы 27-гадовы Ілля Куранец. Да яго прыйшлі з вобшукам, забралі ўсю тэхніку, а яго затрымалі. У чым канкрэтна абвінавачваюць хлопца — пакуль невядома.

У Віцебску была затрыманая ў межах крымінальнай справы Вольга Гвоздзева. Вядома, што на яе працу прыйшлі тры супрацоўнікі ДФР. Ёй сказалі, што заведзена крымінальная справа па ч. 1 ст. 366 КК (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Адвезлі дадому, правялі ператрус. Канфіскавалі ноўтбук і тэлефон, павезлі ў Следчы камітэт. Там высветлілася, што была напісана скарга ад вайскоўца.

"Маўляў, 25 жніўня невядомы затрыманай чалавек абразіў і пагражаў расправай у тэлеграм-чаце (якім, невядома) грамадзяніну, які напісаў скаргу. Даведзена, што была затрыманая адміністратарам дадзенага тэлеграм-чата", — распавядаюць блізкія Вольгі.

Сама Вольга ніякіх чатаў не стварала, у адміністратары не дадавалася. Пасля размовы ў Следчым камітэце, затрыманую з канвойем павезлі ў СІЗА г. Віцебска.

У Мінску затрыманы Рытаў-Ключэння Ілля Вітальевіч. Яго выклікалі ў РУУС за тэлефонам, але адтуль ён не выйшаў. Яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Прычына затрымання высвятляецца. Затрыманы дома людзьмі ў цывільным Павел Каленчык.

Увечары пасля дваравых чытанняў вершаў быў затрыманы Павел Горбач. Яго на выходныя да суда змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Затрымалі таксама Анастасію Лявінскую. Яе таксама пакінулі ў ІЧУ на Акрэсціна.

У Брэсце затрыманы Арцём Саарвас. Выклікалі ў Маскоўскае РАУС і потым затрымалі.

Інфармацыя дапаўняецца.

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства