viasna on patreon

Арыштавалі валанцёрку "Вясны", затрыманую вечарам каля дома Ніны Багінскай Дапоўнена

2020 2020-11-06T12:55:00+0300 2021-07-17T16:54:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baginskaja-dvor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У двары Ніны Багінскай перад затрыманнем. Фота: Радыё Свабода

У двары Ніны Багінскай перад затрыманнем. Фота: Радыё Свабода

Вечарам 6 лістапада, калі  ў кватэру Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў для правядзення “следчых эксперыментаў” і ператрусу, да двара дома актывісткі сталі падыходзіць неабыякавыя людзі. Паведамляецца, што АМАП затрымаў каля 10 чалавек у двары каля яе дома, якіх даставілі для разбіральніцтва ў РУУС.

Сярод затрыманых сілавікамі – валанцёрка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Кацярына.

6 лістапада ў судзе Першамайскага раёна Мінска Кацярыну арыштавалі на 5 сутак за парушэнне артыкула 23.34 КаАП.  Справу разглядала суддзя Лейкоўская А.М.

Яна патлумачыла суду, што вечарам ішла каля крамы Еўраопт па вуліцы Коласа. Калі ішла ў краму бачыла бусы з амапаўцамі. Звычайныя грамадзяне таксама былі, нічога незвычайнага. Лозунгаў і сімволікі не было. Бус цёмна чырвоных колеру спыніўся і амапаўцы прапанавалі прайсці ў бус. Лозунгаў не крычала.

Гэта не першы выпадак затрымання валанцёраў “Вясны”. На мінулым тыдні падчас ажыцяўлення назірання за судовымі працэсамі ў судзе Маскоўскага раёна быў затрыманы вланацёр ПЦ “Вясна” Аляксандр Паплаўскі. На яго быў складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) за тое, што нібыта адмовіўся выйсці з судовага пакою па распараджэнню суддзі падчас перапынку ў судовым паседжанні. Валанцёра чакае судовае разбіральніцтва ў межах адміністрацыйнай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства