viasna on patreon

"Грамадзянская салідарнасць" – за эфектыўныя дзеянні па выкананні рэкамендацый АБСЕ Дакумент

2020 2020-11-06T12:36:20+0300 2020-11-06T13:24:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/civic-solidarity-platform-logo-400x400.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 лістапада платформа “Грамадзянская салідарнасць” выступіла з заявай у межах даклада Маскоўскага механізма АБСЕ у адносінах да Беларусі.   

У заяве падкрэсліваецца, што даклад утрымлівае старанна задакументаваную справаздачу пра прамыя і адкрытыя парушэнні урадам Беларусі сваіх абавязкаў у межах АБСЕ і іншых міжнародных абавязкаў. Высновы даклада пераканаўча сведчаць, што прэзідэнцкія выбары не былі празрыстымі, свабоднымі і справядлівымі, а парушэнні асноўных правоў чалавека носяць масавы і сістэматычны характар.

Выйшаў даклад АБСЕ аб сітуацыі ў Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму

Поўны тэкст

“Цяперашні ўрад Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе супраціўляцца выкананню рэкамендацый, якія змяшчаюцца ў дакладзе АБСЕ. Для таго каб прымусіць урад прыняць гэтыя рэкамендацыі і прытрымлівацца ім, спатрэбіцца паслядоўны, скаардынаваны і шматбаковы ціск з боку ўсіх міжнародных суб'ектаў. Узмацняючы ўнутраны ціск, які аказваецца мужным беларускім народам, моцны міжнародны ціск і дапамога могуць дапамагчы вывесці краіну на шлях дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека ў адпаведнасці з Хельсінкскімі прынцыпамі і абавязкамі АБСЕ. Перспектывы такой трансфармацыі сёння больш рэальныя, чым калі-небудзь. Цудоўны даклад АБСЕ варта разглядаць не як канчатковы прадукт, а як пачатак шляху”, – гаворыцца ў заяве.

"Грамадзянская салідарнасць" – за эфектыўныя дзеянні па выкананні рэкамендацый АБСЕ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства