viasna on patreon

Выйшаў даклад АБСЕ аб сітуацыі ў Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму

2020 2020-11-06T13:08:55+0300 2020-11-06T14:25:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh_minsk_06.08.202016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выйшаў даклад дакладчыка АБСЕ, падрыхтаваны ў рамках Маскоўскага механізму ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Нагадаем, што 17 верасня ў сувязі з паведамленнямі аб парушэннях правоў чалавека да, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 17 дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЕ быў уведзены ў дзеянне Маскоўскі механізм чалавечага вымярэння АБСЕ. Дакладчык, прызначаны ў рамках Маскоўскага механізму, звярнуўся ў пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь з просьбай аб аказанні садзейнічання ў ажыццяўленні візіту ў Беларусь і аб прадстаўленні пазіцыі Беларусі ў дачыненні да паведамленняў аб парушэннях, але атрымаў адмову, таму звесткі аб парушэннях збіраў у анлайн-рэжыме.

У пачатку кастрычніка ПЦ "Вясна", "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і "Беларуская асацыяцыя журналістаў" у партнёрстве з Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT) і FIDH падрыхтавалі і накіравалі дакладчыку АБСЕ свой даклад аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі ў поствыбарчы перыяд, звесткі з якога затым былі выкарыстаныя ў дакладзе АБСЕ.

Беларускія праваабаронцы накіравалі ў АБСЕ даклад пра парушэнні правоў у поствыбарчы перыяд

Праваабарончая кааліцыя падрыхтавала і даслала дакладчыку, прызначанаму ў рамках Маскоўскага механізма АБСЕ, даклад аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі ў поствыбарчы перыяд.

Асноўнымі тэмамі дакладу сталі: запалохванне і пераслед актывістаў, кандыдатаў і патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, журналістаў, адвакатаў і праваабаронцаў; фальсіфікацыя выбараў; абмежаванне доступу да інфармацыі, у тым ліку адключэнне інтэрнэту; празмернае прымяненне сілы ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў; адвольныя затрыманні, збіццё, сэксуальны і гендарны гвалт; выкраданні і гвалтоўныя знікненні; катаванні і іншыя віды жорсткага, бесчалавечнага або зневажальнага абыходжання і пакарання, а таксама масавая беспакаранасць вінаватых у здзяйсненні ўсіх гэтых дзеянняў.

На падставе высноў, якія ўтрымліваюцца ў дакладзе, дакладчык падрыхтаваў рэкамендацыі для Беларусі, АБСЕ і міжнароднай супольнасці, якія маглі б спрыяць паляпшэнню сітуацыі, якая склалася ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі, і спыненню масавых парушэнняў правоў чалавека.

Выйшаў даклад АБСЕ аб сітуацыі ў Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства