viasna on patreon

Крымінальную справу супраць праваабаронцы Шчапёткінай спынілі ў другі раз

2020 2020-11-01T11:11:00+0300 2020-11-01T06:16:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/photo_2020-10-28_14-30-28.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна. Фота: ПЦ "Вясна".

Тамара Шчапёткіна. Фота: ПЦ "Вясна".

Яшчэ 28 жніўня на падставе інфармацыі, размешчанай у групе “Чэсныя людзі г. Бяроза”, у дачыненні да праваабаронцы “Вясны” Тамары Шчапеткінай была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах 188 (Паклёп) і 189 (Знявага) Крымінальнага кодэксу.

Пасля праведзенай праверкі па заяве жыхаркі Бярозы, якую нібыта зняважыла ў інтэрнэце ў мэсэнджэры “Viber” Шчапеткіна, і іншых матэрыялаў, участковым інспектарам Бярозаўскага РАУС 9 верасня была вынесеная пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за адсутнасцю ў дзеяннях праваабаронцы складу крымінальнага злачынства.

Аднак гісторыя на гэтым не скончылася: 26 кастрычніка пракуратура Бярозаўскага раёна нечакана апратэставала рашэнне аб закрыцці крымінальнай справы і прызначыла дадатковую праверку з правядзеннем судова-лінгвістычнай экспертызы.

У той жа дзень Тамару Шчапёткіну выклікалі ў РАУС для апытання. Аднак, карыстаючыся артыкулам 27 Канстытуцыі РБ, Шчапёткіна адмовілася сведчыць супраць сябе.

“Лічу гэта палітычным пераследам за маю праваабарончую і журналісцкую дзейнасць”, – паведаміла Шчапёткіна. – У паслявыбарчы час, дакладна 12 жніўня, мяне затрымалі за нібыта удзел у акцыі 10-га жніўня, але я ў ёй не прымала ўдзелу. Я проста ішла дадому ў 20.00, калі побач з плошчай знаходзіліся пратэстоўцы, і гэта бачна на запісе з відэакамеры. Мяне жорстка затрымалі, кінулі ў камеру-адзіночку, а пасля падпісання пратакола адміністрацыйнага правапарушэння – у ІЧУ, у камеру на 2 месцы, дзе знаходзілася 8 чалавек”.

У сувязі з такім затрыманнем Тамара Шчапёткіна патрапіла з ІЧУ ў кардыялагічнае аддзяленне Бярозаўскай райбальніцы, дзе знаходзілася да 17 жніўня. Пасля выпіскі суд Бярозаўскага раёна пастанавіў прыцягнуць яе да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 810 рублёў па арт 23.34 КаАП (часткі 2 і 3).

“12 жніўня я перапісвала прозвішчы і фіксавала гісторыі затрыманых у ноч з 9 на 10 жніўня, апытвала сваякоў, якія прыйшлі да міліцыі даведацца пра іх лёс, прыносілі перадачы. Тут і адбылося затрыманне”, - распавядае Тамара.

30 кастрычніка Шчапёткіна даведалася, што крымінальная справа была спыненая ў другі раз: за адсутнасцю складу злачынства, паколькі не былі  названыя прозвішчы і імёны тых, хто прыняў на свой кошт "знявагу і паклёп"

Пасля падзеяў 9 жніўня ў Беларусі ўзбуджана амаль дзесятак крымінальных спраў па артыкуле 188 (паклёп), па якіх у якасці падазраваных праходзіць каля 20-ці чалавек.

Тамара Шчапёткіна як журналіст-фрылансер неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 22.9 КаАП (распаўсюд перыядычных друкаваных выданьняў без выходных дадзеных), затрымлівалася пад час акцый у Бярозе.

"Пад маім напорам чыноўнікі маглі нешта змяніць, публічная агалоска прымушала іх варушыцца"

Тамара Васільеўна Шчапёткіна правяла ў Бярозаўскім раёне ўсё сваё жыццё і дабілася тут значных вынікаў у розных сферах. За што ёй ўдзячныя мясцовыя жыхары і чаму яе не любяць улады?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства