viasna on patreon

Блог Валянціна Стэфановіча: Сельскагаспадарчыя войскі

2019 2019-08-28T11:22:55+0300 2019-08-28T11:22:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/selska-vojska2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны год у жніўні месяцы ў нашай краіне пачынаецца бітва за ўраджай.

Кожны год нязменны кіраўнік краіны патрабуе мабілізацыі ўсіх сіл на бітву. Усё для фронта, усё для пабеды! Не іначай.

І пачынаецца: студэнты, працоўныя заводаў і фабрык, настаўнікі і служачыя. Усенародная барацьба ў духе лепшых традыцый сацыялістычнай эканомікі. У такой складанай аператыўнай абстаноўцы не можа стаяць у баку і родная, доблесная армія. Яна штогод накіроўвае байцоў для сілавой падтрымкі сяльгаспрадпрыемствам. Вось і ў гэтым годзе газета Мінабароны рапартуе аб адпраўцы ваенаслужачых на палі адразу чатырох раёнаў Гарадзеншчыны.

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што практыка гэтая не новая. У часы пабудовы развітога сацыялізму вайскоўцаў актыўна прыцягвалі да сельскагаспадарчых працаў, адпраўлялі на г.зв. “цаліну”, прычым ледзь не на ўвесь перыяд вайсковай службы. 

Улічваючы, што нам удалося захаваць усё самае лепшае з нашага савецкага мінулага, ды яшчэ і палепшыць, я прапаную працягнуць і гэтую слаўную баявую традыцыю. Я даўно хачу прапанаваць нашаму Мінабароне стварыць асобны род войскаў – сельскагаспадарчыя. Есць чыгуначныя войскі, будуць яшчэ і сельскгаспадарчыя.

Стварэнне такіх войскаў дало б магчымасць прыцягваць ваенаслужачых на патрэбы сельгаспадарчага сектару эканомікі на працягу ўсяго года.

Вясной на пасадку ўраджаю, у восень на яго ўборку. Ну а зімой можна снег на палі накідваць, летам з каларадскім жуком змагацца. Гэта была б добрая практыка для маладых байцоў па паляпшенню навыкаў кіравання тэхнікай ва ўмовах вясенне-асеньняга бездарожжа, а таксама іншых якасцяў неабходных для вядзення баявых дзеянняў у сучасных умовах – прыцэльная стральба  бульбай і буракамі, напрыклад.

Вось з такім ісцінна народным войскам нам любы вораг не страшны. Так мы ўсіх пабядзім!

Валянцін Стэфановіч

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Менску. У дзяцінстве марыў стаць лесніком, мараком і машыністам дызэль-электра-цягніка. У жыцці паспрабаваў розныя заняткі: быў маляром, салдатам, студэнтам і юрыстам МПЗ. Цяпер актыўна назіраю за жыццём.

* Адказнасць за змест тэкстаў, як і за правапіс і пунктуацыю, нясуць выключна аўтары блогаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства