Праваабаронца пра прысуд у Гомелі: «Смяротнае пакаранне не вырашае праблемаў»
7 мая Гомельскі абласны суд абвясціў прысуд па рэзананснай справе аб жорсткім забойстве студэнта-першакурсніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту транспарту.
Маці і сястра абвінавачанага ў здзяйсненні тэракту ў Мінску ў красавіку 2011 года і расстралянага Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі з патрабаваннем раскрыць ім месца пахавання Уладзіслава.
Ці мае права дзяржава вырашаць, хто павінен жыць, а хто - не? Як суадносіцца правасуддзе і мера пакарання? Ці можа смерць быць законным пакараннем за злачынства? Гэтыя і многія іншыя пытанні задавалі ўдзельнікі Клуба сацыяльнага і прававога кіно на чарговай сустрэчы, якая прайшла нядаўна ў Крыме.
"Беларусь заставалася адзінай краінай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, дзе захоўвалася смяротнае пакаранне. Гэтую меру пакарання па-ранейшаму атачала абстаноўка вельмі строгай сакрэтнасці", - канстатуе Amnesty International у сваім штогадовым аглядзе, прысвечаным смяротным прысудам і пакаранням смерцю.