viasna on patreon

Фотафакт. Як па пратаколу замест 36 прагаласаваўшых стала 96

2020 2020-08-06T11:52:47+0300 2020-08-06T11:53:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prorokoly_789.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе незалежны назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Арцём Канановіч, на ўчастку для галасавання №41 Цэнтральнага раёна Мінска на другі дзень датэрміновага галасавання выправілі копію пратакола за першы дзень. Цяпер на гэтым участку замест 36 прагаласаваўшых па пратаколу значыцца 96.

"На пратаколах выразна відаць выпраўленне лічбы 3 на 9. Пры гэтым пасля заканчэння першага дня назірання 4 жніўня мне асабіста паказвалі такі пратакол як на першым фотыздымку", — распавядае назіральнік пра інцындэнт на ўчастку для галасавання №41 Цэнтральнага раёна Мінска.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства