viasna on patreon

Затрыманых па арт. 342 КК РБ Лук'янава і Колікаву вызвалілі

2020 2020-07-24T17:55:16+0300 2020-07-28T11:56:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niamiga_678.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Затрыманых па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Сяргея Лук’янава і Алену Колікаву вызвалілі ў ізалятара часовага ўтрымання ў Мінску. Лук'янава - пад падпіску аб нявыездзе, Колікаву - з абавязацельствам аб яўцы па выкліку.

Вядома, што абодвум затрыманым не былі прад’яўлены абвінавачванні, яны застаюцца з статусе падазраваных па крымінальнай справе.

На дадзены момант у ізалятары працягвае знаходзіцца Сяргей Коршун, які, як і Колікава з Лук’янавым, быў затрыманы 21 чэрвеня. Вядома, што ўзбуджаная супраць іх крымінальная справа звязана з падзеямі 29 траўня ў Гродна. Таксама Коршун, Колікава і Лук’янаў былі ўдзельнікамі тэлеграм-канала “Армія з народам”. 

За што пераследуюць падпісчыкаў тэлеграм-канала "Армія з народам"?

Апошні месяц масава пераследуюцца падпісчыкі телеграм-канала "Армія з народам". Гэтымі справамі ў Беларусі займаюцца супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС (ГУБАЗіК). У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуліся ўжо каля дзясятка падпісчыкаў гэтага тэлеграм-канала, якія адзначаюць брутальнасць і непрапарцыйнасць дзеянняў супрацоўнікаў ГУБАЗіК пры расследаванні гэтых справаў. За што і якім чынам пераследуюць іх, ці могуць прыцягваць да адказнасці толькі за факт прыналежнасці да гэтай супольнасці — разбіраемся з юрыстам Вясны Аляксеем Лойка.

На дадзены момант 17 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных спраў па арт. 342 КК РБ, звязаных з інцыдэнтам у Гродне (так званая "справа Ціханоўскага"). Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір НяронскіСяргей ПятрухінАляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Зміцер Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гродне Зміцер Фурманаў, Вяргілій Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандр Арановіч, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга, Андрэй Новікаўпалітык Мікалай Статкевіч, Сяргей Спарыш, Дзмітрый Папоў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства