viasna on patreon

Палітык Мікалай Статкевіч прызнаны палітычным зняволеным

2020 2020-06-30T14:18:00+0300 2022-05-10T21:37:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkievich_svsboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч. Фота: svaboda.org

Мікалай Статкевіч. Фота: svaboda.org

Палітык Мікалай Статкевіч затрыманы па падазрэнні ў ажыццяўленні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). 

30 чэрвеня Мікалай Статкевіч павінен быў выйсці на волю пасля 30 сутак арышту, аднак напярэдадні ўвечары жонцы Статкевіча Марыне Адамовіч патэлефанаваў следчы і паведаміў пра крымінальную справу. Пакуль што Статкевіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна.

У сувязі з гэтым праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае яго палітычным зняволеным. Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”.

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Мікалая Статкевіча і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Міколу Статкевіча затрымалі 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць выбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Пазней Марыне Адамовіч паведамілі, што Статкевіч знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, яму прысудзілі 15 сутак. 15 чэрвеня прайшоў яшчэ адзін суд, які дадаў палітыку яшчэ 15 сутак. На Акрэсціна палітык знаходзіцца дагэтуль.

Крымінальную справу па гэтым жа артыкуле (па ч. 1 арт. 342 КК) завялі на блогера Сяргея Ціханоўскага і ягоных паплечнікаў, Сяргея Пятрухіна, Аляксандра Кабанава, Уладзіміра Цыгановіча (MozgON), Ігара Лосіка, Зміцера Казлова. 

Валянцін Стэфановіч: Крымінальны пераслед блогераў носіць палітычны характар

Праваабаронцы, кіруючыся заявай беларускай праваабарончай супольнасці ад 9 чэрвеня аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”, лічаць, што і Сяргей Пятрухін, і Уладзімір Няронскі таксама з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі. Таму што 29 траўня ў Гродне адбываўся мірны сход у межах выбарчага працэсу і ніякіх дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, не было. Гэта вынікае са шматлікіх відэа, якія размешчаны ў інтэрнэце.

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і шасці ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.

Блогеры Уладзімір Цыгановіч і Аляксандр Кабанаў прызнаныя палітвязнямі

Беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў іх неадкладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да іх крымінальнага пераследу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства