Затрыманні на мірных акцыях 14 і 15 ліпеня. Лічбы і геаграфія

2020 2020-07-21T10:55:11+0300 2020-07-21T12:15:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lichba_zatrymanni1516.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек.

З іх у Мінску было затрымана як мінімум 329 чалавек: 303 14-га ліпеня падчас стыхійнай акцыі пратэсту і 26 чалавек 15-га – калі людзей затрымлівалі проста за тое, што яны стаялі ў чарзе, каб падаць скаргі ў Цэнтрвыбаркам, ці проста праходзілі міма супрацоўнікаў АМАПу.

Акрамя Мінску затрыманні адбыліся яшчэ ў дзесяці гарадах краіны.

  • Пружаны (затрыманы 7 чалавек 14-га ліпеня, 2 асуджаны на арышты),
  • Гомель (затрыманы як мінімум 15 чалавек 14-га ліпеня, 5 асуджаны на арышты),
  • Брэст (затрыманы 45 чалавек 14-га ліпеня, 37 атрымалі штрафы і “суткі”),
  • Салігорск (затрыманы 14-га ліпеня і затым асуджаны на арышт 2 чалавекі),
  • Бабруйск (затрыманы 14-га ліпеня як мінімум 4 чалавекі),
  • Стоўбцы (затрыманы 14-га ліпеня і асуджаны на арышт 1 чалавек),
  • Гродна (затрыманы 14 і 15-га ліпеня 7 чалавек),
  • Віцебск (затрымана адна ўдзельніца акцыі 14-га ліпеня на наступны дзень),
  • Барысаў (затрыманы 15-га ліпеня 8 чалавек, 4 з іх атрымалі штрафы),
  • Смаргонь (затрымана адна ўдзельніца велапрабегу салідарнасці 16-га ліпеня).

Агулам у рэгіёнах у перыяд з 14 па 16 ліпеня за ўдзел у акцыях было затрымана больш за 90 чалавек.

Больш за 170 судоў над часткай затрыманых на акцыях прайшло з 15 па 20 ліпеня. Затрыманых судзілі па артыкулах 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Як мінімум 51 чалавек за гэты час атрымалі ў суме 581 сутак адміністрацыйнага арышту, больш за 70 чалавек – штрафы на агульную суму, якая перавышае 65000 рублёў. 

З пачатку бягучай выбарчай кампаніі 190 чалавек атрымалі агулам 2607 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 333 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам больш за 265275 рублёў (больш за 110.000$). Праваабаронцам вядома як мінімум пра 1140 выпадкаў адвольных затрыманняў, якія адбыліся ў перыяд з 6 траўня па 20 ліпеня.

Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых

Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах краіны людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Затрыманні 15 ліпеня ў Мінску, Барысаве і Гродне

Напрацягу дня 15 ліпеня да ўваходу ў будынак Цэнтральнай выбарчай камісіі стаяла чарга з людзей, якія прыйшлі падаць скаргу на нерэгістрацыю кандыдатам на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку. Паведамляецца, што ў чарзе знаходзілася больш за 2000 чалавек, а сама яна расцягнулася не меней, чым кіламетр.

У Беларусі пачаліся суды над затрыманымі 14 ліпеня. Некаторым даюць "суткі"

15 ліпеня ў раённых судах Мінска пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Чацвер: суды над затрыманымі 14 ліпеня працягваюцца

16 ліпеня ў раённых судах Мінска працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 14 ліпеня удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства