viasna on patreon

Затрыманні 15 ліпеня ў Мінску, Барысаве і Гродне Дапоўнена

2020 2020-07-15T19:44:41+0300 2020-07-20T13:05:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni_minsk_15.07.20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне ў Мінску 15 ліпеня 2020 года

Затрыманне ў Мінску 15 ліпеня 2020 года

Напрацягу дня 15 ліпеня да ўваходу ў будынак Цэнтральнай выбарчай камісіі стаяла чарга з людзей, якія прыйшлі падаць скаргу на нерэгістрацыю кандыдатам на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку. Паведамляецца, што ў чарзе знаходзілася больш за 2000 чалавек, а сама яна расцягнулася не меней, чым кіламетр. 

Пад вечар на плошчу Незалежнасці пачалі сцягвацца супрацоўнікі АМАП, аўтазакі і спецтэхніка. У горадзе з'явіліся салдаты ўнутранных войскаў, якія ачапілі вуліцу Мяснікова. У 19.00 ЦВК зачыніўся, людзі рушылі ў бок Галоўнага паштампту, каб накіраваць скаргі поштай, але і ён тэрмінова спыніў працу.

Перакрытыя станцыі метро "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі" і "Купалаўская". Людзі рушылі на чыгуначны вакзал, дзе кругласуткава працуе паштовае аддзяленне. Аднак і яно нібыта "замінавана", у аддзяленні пагасілі святло. 

Людзей пачалі затрымліваць. Публікуем спіс затрыманых 15 ліпеня. 

Мінск

  1. Аляксандр Куўшынаў, знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна, затрыманы да суда
  2. Антон Кузьменка -вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  3. Пётр Шамшэеў
  4. Павел Хаміцкі - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  5. Антон Трафімовіч (журналіст Радыё Свабода) - вызвалены каля 21 гадзін. Быў збіты пры затрыманні, разбіты нос, майка ў крыві.
  6. Віялета Саўчыц (журналістка БелаПАН) - вызваленая каля 21 гадзін
  7. Віктар Куўшынаў, дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна
  8. Мікалай Бібліс -вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны, выбілі зуб пры затрыманні
  9. Андрэй Баклінаў - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  10. Ліза Крышкоўская -вызваленая з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  11. Аляксандр Зубкоў - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  12. Алег Мікалайчук (Увараў) (грамадзянін ЗША) - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны, быў моцна збіты
  13. Сяргей Кулеш
  14. Руслан Рабкавец - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  15. Раман Петрашкевіч, дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна
  16. Руслан Шыла - вызвалены
  17. Віталій Буйноўскі - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  18. Аляксандр Пятух - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна
  19. Андрэй Цімерман - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  20. Дзмітрый Тарасенка - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  21. Уладзіслаў Лявоненка - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  22. Віталь Кузьмін - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  23. Аляксандр Пазаў - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  24. Арцём Рагавенка - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  25. Андрэй Папкоўскі - вызвалены з РУУС Маскоўскага раёна праз тры гадзіны
  26. Аляксандр Паклін -  вызвалены з РУУС каля гадзіны ночы

Усяго ў РУУС Маскоўскага раёна было дастаўлена 26 чалавек. Ва ўсіх затрыманых узялі адбіткі пальцаў. 

Барысаў

  1. Іван Самсонаў - вызвалены з-за падвышанай тэмпературы
  2. Святлана Самсонава - вызвалена
  3. Аляксандр Камісараў - вызвалены 
  4. Дзяніс Мандзік
  5. Юлія Іваноўская 
  6. Багдан Усцінаў - вызвалены
  7. Марыя Кукарэка
  8. Ігар Антонаў

Гродна

Адбыліся затрыманні на велапрабегу салідарнасці. Прычым затрымлівалі ўдзельнікаў у розных частках горада. Былі затрыманыя:

  • Сяргей Мікулін,
  • Яўген Пякуцька,
  • Аляксандр Хлебнікаў,
  • Павел Салейчык,
  • Валерый Кулакоўскі,
  • Аляксандр Цыдзік

На ўсіх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП і адпусцілі, але часова забралі ровары і тэлефоны. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца


Кантакты праваабаронцаў "Вясны", куды можна звярнуцца ў выпадку, калі вас ці вашых блізкіх затрымалі на мірнай акцыі:

Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых 14 ліпеня

Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах краіны людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства