viasna on patreon

Мадэратар сацсетак "Краіны для жыцця" Дзмітрый Папоў – 19-ы фігурант справы па арт. 342 КК

2020 2020-07-10T18:19:11+0300 2020-07-10T18:59:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzmitry_papou_.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Папоў. Скрыншот з відэазвароту

Дзмітрый Папоў. Скрыншот з відэазвароту

Мадэратару сацыяльных сетак “Краіны для жыцця”, грамадзяніну Расіі Дзмітрыю Папову, затрыманаму пад Мазыром, таксама прад’яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Згодна з абвінавачваннем, Папоў, дзейнічаючы па папярэдняй змове з іншымі фігурантамі справы “пад фармальным повадам збора подпісаў за Святлану Ціханоўскую арганізаваў групавыя дзеянні ў выглядзе незаконнага грамадска-масавага мерапрыемства – мітынгу, груба парушаючыя грамадскі парадак”.

Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску. У адным са сваіх лістоў Дзмітрый паведаміў, што ў яго пагоршыўся стан здароўя – з-за стрэсу ўзнавіліся праблемы з сэрцам.

Дзмітрый Папоў знік увечары 4 чэрвеня.  Да гэтага ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць яго ў межах крымінальнай справы. Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што яго асудзілі на 15 сутак арышту і перавезлі ў Мінск у ізалятар часовага ўтрымання. Адтуль яго перавялі ў СІЗА-1, дзе ён знаходзіцца дагэуль.

Па звестках праваабаронцаў, Папоў – 19-ы затрыманы па гэтай крымінальнай справе. 17 з іх працягваюць знаходзіцца пад вартай. Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір НяронскіСяргей ПятрухінАляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Зміцер Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гродне Зміцер Фурманаў, Вяргілій Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандр Арановіч, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга, Андрэй Новікаўпалітык Мікалай Статкевіч, Сяргей Спарыш, Дзмітрый Папоў. Яшчэ два фігуранты справы – Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік – 9 ліпеня былі вызвалены з СІЗА. Ім змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыка, іх паплечнікі і блогеры — вязні сумлення

"Беларускія ўлады павінны спыніць крымінальны пераслед, запалохванне і рэпрэсіі супраць апанентаў Аляксандра Лукашэнкі і іх прыхільнікаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ”.

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і шасці ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства