viasna on patreon

Затрыманні і ператрус пад Мазыром. Там жа знік мадэратар сацсетак "Краіны для жыцця" Дапоўнена

2020 2020-06-04T20:10:00+0300 2020-06-04T22:10:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sirash-2020.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Сіраш. Скрыншот з відэа Сяргея Ціханоўскага.

Аляксандр Сіраш. Скрыншот з відэа Сяргея Ціханоўскага.

У вёсцы Прудок Мазырскага раёна сярод ночы супрацоўнікі праваахоўных органаў уварваліся ў гаспадарку фермера, дзе Сяргей Ціханоўскі запісваў жартоўнае «Інтэрв’ю прыкарытнікаў».

Як паведаміў раніцай праваабаронцам ПЦ «Вясна» фермер Аляксандр Вянгура, да яго ў дом уначы ўварваліся шмат супрацоўнікаў праваахоўных органаў і пачалі рабіць ператрус. Усё пераварочваюць дагары нагамі.

"Палеская вясна" паведамляе таксама пра запужванне жанчын. У дзіцяці гвалтам адабралі тэлефон.

Па стане на 10.30 тэлефон фермера ўжо недасяжны.

Пазней фермер выйшаў на сувязь пасля апытання ў міліцыі. Па яго словах, сілавікі шукалі мадэратара "Краіны для жыцця" Дзмітрыя Папова.

Таксама з Мазыра паведамляюць пра затрыманне Аляксандра Цуканава, аўтара YouTube-канала «Мозырь для жизни», які толькі 2 чэрвеня вызваліўся пасля адбыцця 25 сутак арышту за ўдзел у сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім у Мазыры 3 траўня. Таксама затрыманы Дзяніс Колас, сябар Цуканава, які прыходзіў падтрымаць Аляксандра на судзе і сустракаў яго падчас вызвалення ў ІЧУ. 

Вядома, што Аляксандр Цуканаў паехаў у Прудок, дзе праходзіў вобшук у Сіраша. Па словах маці Цуканава, яна змагла датэлефанавацца да сына каля 9 ранка. Ён паведаміў, што яго спынілі для праверкі дакументаў. 

Высветлілася, што Аляксандр Цуканаў знаходзіцца ў Мазырскім РАУС. Дзяніс Колас вызвалены. 

Дапоўнена: Увечары стала вядома, што знік мадэратар сацыяльных сетак "Краіны для жыцця" Дзмітрый Папоў, які знаходзіўся ў Мазыры. Ранкам 4 чэрвеня ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць яго ў межах нейкай крымінальнай справы. Міліцыя забрала ўсе яго рэчы. Затым Папоў перастаў выходзіць на сувязь. Паплечнікі мяркуюць, што ён затрыманы.

Міліцыя працягвае пераследваць актывістаў па ўсёй Беларусі

З розных гарадоў Беларусі паведамляецца, што супрацоўнікі міліцыі працягваюць пераследваць актывістаў і ўдзельнікаў легальных пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства