viasna on patreon

Верхнядзвінск: на пікетах збіраюць подпісы за Бабарыку, Цапкалу і Чэрачэня

2020 2020-06-15T16:42:36+0300 2020-06-15T16:58:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket_verhniadzvinsk.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодны выбары” з Верхнядзвінску Валянціна Болбат прааналізавала ход выбарчай кампаніі ў раёне.

Так, назіральніца адзначае, што за апошні тыдзень не адбылося ніводнага пасяджэння тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

Тым часам рашэннем выканкама ў Верхнядзвінскім раёне сфармавана 26 участкаў для галасавання. Але рашэнне аб месцах размяшчэння агітацыйных матэрыялаў і памяшканняў для сустрэчаў з выбаршчыкамі выканкамам яшчэ не прынятае.

Вядома, што тры грамадскія арганізацыі раёна – Таварыства Беларускай Мовы, “Беларуская жаночая ліга” і арганізацацыя шматдзетных сямей – вылучылі ў склад участковых выбарчых камісій чатырох актывістаў.

У раёне працуюць тры групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта – Сяргея Чэрачэня, Віктара Бабарыкі і Аляксандра Лукашэнкі. Аднак пікеты арганізуюць группы Бабарыкі і Чэрачэня.  

Яшчэ да прыезду сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі з Глыбокага на месцы пікету ўжо сабраліся людзі, жадаючыя падпісацца за вылучэнне кандыдыта. Чарга з 15-17 чалавек была пастаяннай.

piket_verhniadzvinsk2.png
Пікет Віктара Бабарыкі ў Верхнядзвінску

Валянціна Болбат адзначае, што пасля пачатку працы пікета, на месца прыехала старшыня ТВК Алена Зуй і член камісіі Анатоль Кісялевіч. Яны праверылі дакументы сябра ініцыятыўнай групы і з’ехалі.

У субботу, 13 чэрвеня, у Верхнядзвінску збіралі подпісы і за Валерыя Цапкалу

Пікет Валерыя Цапкалы ў Верхнядзвінску
Пікет Валерыя Цапкалы ў Верхнядзвінску

“Ёсць падставы казаць, што ініцыятыўная группа Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае метады мінулых выбарчых кампаній, калі подпісы збіраюцца ў працоўных калектывах у прымусовым парадку. Пра гэта расказваюць працаўнікі дзяржпрадпрыемстваў, але па зразумелых прычынах яны не хочуць пра гэта публічна сведчыць”, - падкрэслівае Валянціна Болбат.

Назіральніца адзначае, што агульная сітуацыя ў раёне спакойная, перасцярогу выклікаюць толькі новыя дадзеныя пра захворванне на каранавірус у МЧС, лясгасе. У бальніцы знаходзіцца каля 40 чалавек. У некаторых установах, у прыватнасці ва ўстановах культуры, найбольш актыўныя ўдзельнікі дыскусій папярэджаныя кіраўніцтвам аб "недапушчальнасці крытычных заўвагаў".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства