viasna on patreon

Суд над маладым лекарам і затрыманне за размову ў чат-рулетцы: хроніка пераследу 14-16 верасня

2024 2024-09-16T17:37:36+0300 2024-09-17T14:24:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aljaksandr-zinczuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14-16 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі Telegram-каналы і чаты «ММЗ Солидарность», «ММЗ Чат», Instagram старонка «vybarorg», Youtube-канал і старонка ў Facebook «Справа Выбару», а таксама TikTok-старонкі «ilya6230», «love.belarus», «tiktooook71».


Грамадзянін Латвіі Эмілс Асарс паехаў у Беларусь і знік — верагодна, ён быў затрыманы

Аб гэтым Reform.news распавялі яго знаёмыя.

Па інфармацыі ад сваякоў, ён выехаў раніцай 11 верасня. Асарс кіраваў аўтамабілем Chrysler і павінен быў адвезці знаёмую жанчыну ў Верхнядзвінск. 12 верасня сваякам мужчыны патэлефанавалі з беларускага нумару і сказалі, што Эмілса затрымала міліцыя.

Звязацца з гэтым нумарам паўторна не ўдалося, а афіцыйнай інфармацыі ад беларускіх памежнікаў не паступала. Тэлефон самога Асарса з моманту знікнення застаецца адключаны.


Маладога лекара і дзеяча праўладнага прафсаюза асудзілі за "распаўсюд экстрэмізму"

aljaksandr-zinczuk.jpg
Эміль Мельнікаў

12 верасня ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля суддзя Аляксандр Зінчук разглядаў адміністрацыйную справу датычна гомельца Эміля Мельнікава. Яго судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.

Як паведаміла "Гомельская Вясна", Эміль Мельнікаў працаваў лекарам-рэнтгенолагам у Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклініцы. Вядома, што ён уваходзіў у склад Моладзевага савету Гомельскай абласной арганізацыіі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя. Гэты прафсаюз уваходзіць у склад праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.


Наўпрост на працы затрымалі былога заўзятара ФК "Нёман" са Стоўбцаў

Вядома, што мужчына працуе на Мінскім маторным заводзе. Паведамляецца, што ў яго знайшлі цішотку з надпісам "1312".

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі 16 верасня, што ў дачыненні да затрыманага было складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў, ён знаходзіцца ў ІЧУ.


Двух жыхароў Віцебска затрымалі пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы

2024_09_14_zatrymanne_juryi-januszkevicz
Юры Янушкевіч

Пра затрыманне стала вядома 15 верасня з праўладных тэлеграм-каналаў. Адзін з затрыманых сказаў падчас размовы з правакатарам "Жыве Беларусь", "Слава Украіне", а таксама, што хацеў бы атрымаць зброю ў ваенкамаце і паказаць "волю народа".

"Медыязона" знайшла старонку аднаго з затрыманых у сацсетках, там ён падпісаны як Юры Янушкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства