Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Асоба: Чатыры гады за кратамі знаходзіцца праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова. Яе затрымалі 17 верасня 2024 года.
Падзея: Канферэнцыя па пытаннях адказнасці за злачынствы ў Беларусі прайшла 13 верасня ў Вільні. Аб тым, якой яна была, распавёў сябра Еўрапейскага парламенту Дайнюс Жалімас.
Праваабарончы слоўнік: Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў і заснаванне Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
Каментар: Правядзенне форум-тэатраў ды анлайн кніжных клубаў. Такімі накірункамі дзейнасці занятыя прадстаўнікі ініцыятывы "Адчуй". Прыйсці на пастаноўкі можна як у Польшчы, так і ў Літве, — адзначае прадстаўніца ініцыятывы "Адчуй", праваабаронца "Вясны", Любоў Ланіна. А сачыць за бягучай дзейнасцю ініцыятывы можна, напрыклад, праз створаны профіль у інстаграм forum_theatre_by.