viasna on patreon

Амаль 40 чалавек ужо выклікалі ў міліцыю для складання пратаколаў і прафілактычных гутарак Дапоўнена

2019 2019-12-19T15:45:00+0300 2019-12-20T15:09:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/intrgracija-2019-12-07-20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг 7 снежня ў Мінску.

Мітынг 7 снежня ў Мінску.

На ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй, якія адбыліся ў Мінску 7 і 8 снежня, пачалі складаць пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў.

15 снежня на актывістку “Руху за Свабоду” і журналістку Вольгу Быкоўскую, якую выклікалі ў РУУС Ленінскага раёна Мінска, склалі пратакол правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

16 снежня раніцай пратакол па ч.1 арт 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) быў складзены ў дачыненні да Іллі Дабратвора, які ў той дзень, 7 снежня, рабіў фотарэпартаж для электроннага выдання, з якім ён супрацоўнічае.

Ілля не пагадзіўся з пратаколам, у чым і зрабіў адзнаку ў дакуменце. Па-першае, у пратаколе было пазначана "прымаў актыўны ўдзел", але ў рапартах напісана, што "прысутнічаў". Не супадае і месца - у адным месцы плошча Незалежнасці, у іншым - Галоўпаштамт.

Па яго словах, у рапарце супрацоўнікаў міліцыі адзначаныя і іншыя прозвішчы актывістаў і ўдзельнікаў акцыі пратэсту. У прыватнасці, ён паспеў заўважыць прозвішчы Дзяніса Красачкі, Леаніда Кулакова і чалавека 1941 года нараджэння.

Па звестках праваабаронцаў, на 18 снежня выклікі ў РУУС Маскоўскага і Ленінскага раёнаў атрымалі ўжо 39 удзельнікаў акцыі:

Уладзімір Някляеў,

Валянцін Стэфановіч,

Ілля Дабратвор,

Вольга Быкоўская,

Ігар Лялькоў,

Алёна Янушкоўская,

Павел Севрынец,

Валер Рабцаў, 

Вячаслаў Сіўчык,

Уладзімір Арлоў (пісьменнік),

Віталь Трыгубаў,

Мікалай Казлоў,

Пётр Маркелаў,

Іван Цуранкоў,

Дзяніс Юркевіч,

Мая Наўмава, 

Віктар Савіч,

Андрэй Шарэнда,

Іларыён Трусаў (непоўнагадовы),

Зміцер Марчук,

Зміцер Казлоў (блогер "Шэры кот"),

Вольга Кавалькова,

Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій),

Леанід Кулакоў,

Галіна Лагацкая,

Арсеній Дзядок (непоўнагадовы)

Андрэй Кудзік,

Аляксей Прохараў,

Павел Белавус,

Зміцер Казакевіч,

Антон Жылко,

Юрась Губарэвіч,

Дзяніс Красачка,

Мікола Бамбіза,

Наталля Ладуцька,

Уладзімір Неўмяржыцкі,

Мікіта Стружэўскі (непоўнагадовы),

Яўген Афнагель,

Пётр Садоўскі (былы дэпутат і першы амбасадар Беларусі ў Германіі),

Аляксей Марачкін,

Дзмітрый Кучук,

Пётр Рабушка,

Дзіна Мархаток,

Мікіта Бараўкоў (непоўнагадовы),

Міхась Варанцоў (выкліканы на прафілактычную размову),

Віктар Кулак (выкліканы на прафілактычную размову).

Акрамя таго, многіх удзельнікаў акцыі выклікаюць на гутаркі, каб папярэдзіць аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Схамянуліся. Удзельнікаў шэсця 7 снежня масава выклікаюць у міліцыю, нават у нядзелю

Усё больш і больш беларусаў атрымліваюць позвы з’явіцца ў аддзяленні міліцыі для складання пратаколаў правапарушэнняў за ўдзел у мірных шэсцях 7 і 8 снежня супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй.


У выпадку, калі Вас таксама выклікаюць у РУУС для складання пратаколу, а таксама па юрыдычную кансультацыю звяртайцеся ў грамадскую прыёмную ПЦ "Вясна":


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства