Генпракуратура дасць ацэнку фактам масавага затрымання ромаў Дакумент

2019 2019-05-31T12:16:44+0300 2019-06-01T10:31:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicylanty-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікі міліцыі ў Магілёве. Фота: Наша Ніва.

Супрацоўнікі міліцыі ў Магілёве. Фота: Наша Ніва.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь аператыўна адрэагавала на зварот старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, які тычыўся фактаў масавага затрымання грамадзян цыганскай нацыянальнасці 16 траўня ў Магілёве.

Па яго меркаванні праваабаронцы, агучаная ў СМІ інфармацыя аб магчымай датычнасці да меркаванага забойства супрацоўніка ДАІ прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнасці ў сукупнасці з падобнага кшталту дэманстратыўнымі дзеяннямі МУС маглі прывесці да сур’ёзных небяспечных наступстваў у дачыненні да дадзенай нацыянальнай групы.

У сувязі з гэтым Алесь Бяляцкі прасіў Генпракуратуру правесці пракурорскую праверку законнасці затрыманняў грамадзянаў цыганскай нацянальнасці супрацоўнікамі МУС 16 траўня 2019 г. у г. Магілёве і прыняць адпаведныя меры пракурорскага рэагавання, а таксама разгледзець неабгрунтаваныя выпадкі ўжывання сілы, фізічнага гвалту, неаказання неабходнай дапамогі ў дачыненні да затрыманых, умовы іх утрымання.

Адказ Генпракуратуры на зварот Алеся Бяляцкага.
Адказ Генпракуратуры на зварот Алеся Бяляцкага.

З адказа, дасланага праваабаронцу начальнікам аддзела арганізацыі работы са зваротамі грамадзян Ю. Карпіцкага стала вядома, што “Распараджэннем Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь створаная рабочая група, якой будзе дадзена ацэнка дзеянням супрацоўнікаў органа ўнутраных спраў пры затрыманні асоб цыганскай нацыянальнасці ў г. Магілёве ў траўні 2019 года”.

Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з нагоды масавага затрымання ромаў

16 траўня 2019 года ў Магілёве ў выніку рэйда праваахоўных органаў, які праводзіўся ў межах расследвання крымінальнай справы па факце меркаванага забойства супрацоўніка ДАІ Я. Патаповіча, адбываліся масавыя затрыманні грамадзянаў цыганскай нацыянальнасці.

Раней праваабаронцы заявілі пра дыскрымінацыйны характар масавых затрыманняў у месцах кампактнага пражывання нацыянальнасці рома, а таксама распавялі пра шматлікія паведамленні аб парушэннях правоў цыган, у тым ліку збіццё, катаванні і абразы, якія мелі месца 16 траўня ў Магілёве, а пазней і ў некаторых іншых гарадах Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства