У Брэсце ў дамах моладзевых актывістаў прайшлі агляды

2019 2019-05-22T11:29:59+0300 2019-05-22T12:26:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/20190522_obysk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ранкам 22 траўня да некалькіх моладзевых актывістаў Брэста завіталі супрацоўнікі праваахоўных органаў з мэтай правесці агляд па месцы пражывання. Пра гэта стала вядома "Берасцейскай Вясне".

Санкцыю на правядзенне аглядаў даў намеснік пракурора Брэста А.С. Ралінскі.

Падставай для іх правядзення сталі выяўленыя праваахоўнікамі 30 красавіка на вул. Адамкоўскай улеткі са зместам "анархічнага характару". Па меркаванні супрацоўнікаў міліцыі, асобы, якія расклеілі ўлёткі, здзейснілі адміністрацыйнае правапарушэнне, бо парушылі правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. 

На дадзены момант вядома пра тры выпадкі аглядаў. У некаторых з хлопцаў для экспертызы вынятыя тэлефоны, флэш-карты, налепкі і літаратура.

Інфармацыя будзе ўдакладняцца.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства