Статкевіч і Вінярскі атрымалі па 15 і 13 сутак арышту Дапоўнена
Сёння ў Мінску працягнуліся суды над затрыманымі напярэдадні нядзельнай малебна па забітых у Курапатах. Ініцыятар мерапрыемства палітык Мікалай Статкевіч і актывіст Максім Вінярскі былі пакараны 15 і 13 суткамі суткамі арышту за парушэнне артыкулу 23.34 КаАП (заклік да удзелу у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Рашэнне па Статкевічу (15 сутак) прыняла суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня. Па Вінярскаму (13 сутак) - суддзя Маскоўскага раённага суда Мінска Таццяна Мотыль.
Нагадаем, што Максім Вінярскі быў затрыманы ўвечары пятага красавіка і ўсе выходные правёў на Акрэсціна. Міколу Статкевіча затрымалі ў нядзелю на выхадзе з дому. Таксама ўсе выходные ў ІЧУ правяла актывістка Вольга Нікалайчык, якую аштрафавалі ўчора на 35 базавых велічынь. Таксама ўчора прайшлі суды над затрыманымі ў пятніцу ў саміх Курапатах Паўлам Севярынцам і Нінай Багінскай.