viasna on patreon

«Паедзем паядзім» патрабуе крымінальнага пераследу абаронцаў Курапатаў Дакумент Дапоўнена

2018 2018-10-29T08:03:59+0300 2018-10-29T10:50:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seviarynec-zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец падпісвае пратакол 3 кастрычніка. Фота Іллі Дабратвора

Павел Севярынец падпісвае пратакол 3 кастрычніка. Фота Іллі Дабратвора

Сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”  Павел Севярынец атрымаў позву ў Бараўлянскае аддзяленне міліцыі Мінскага РУУС.

Палітык  выклікаецца на 10 гадзін раніцы 29 кастрычніка як “удзельнік крымінальнага працэсу”.

Пакуль невядома, у якой якасці выкліканы Севярынец.

Пазней палітык паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку: "Патэліў участковаму па нумары, указаным у павестцы. Ён кажа, праводзіцца праверка па заяве кіраўніцтва рэстарацыі. Справа яшчэ не ўзбуджаная, але матэрыялы праверкі быццам бы ў адпаведнасьці з 173, 174 КПК будуць перадавацца ў следчы ворган для вырашэньня, ці ўзбуджаць справу (вырашаць будуць "наверсе", зразумела)”.

Праваабаронцы паведамляюць, што такія ж позвы былі ўручаныя іншым абаронцам Курапат - Змітру Дашкевічу і Ганне Шапуцька.

Позва Паўлу Севярынцу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства