viasna on patreon

Збор подпісаў за Закон аб ахове жывёл завяршыўся выклікам у суд

2018 2018-09-24T13:30:30+0300 2018-09-24T13:31:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/volga-maerova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Маёрава. Фота з facebook.com

Вольга Маёрава. Фота з facebook.com

У Беларусі практычна забаронена ўсё, нават збор подпісаў за Закон аб ахове жывёл. Прынамсі, складаннем адміністрацыйнага пратаколу завяршыўся збор подпісаў для Вольгі Маёравай.

Актывістку затрымалі ў Мінску 4 верасня на перакрыжаванні вуліцы Нямігі і праспекта Пераможацаў і разам з падпіснымі лістамі даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, дзе склалі пратаколы выняцця падпісных лістоў і пратакол апытання.

"Крыўдна, што забралі ўсе подпісы (не дай Бог будуць тэлефанаваць людзям, надакучаць і нерваваць) і ўсе нашы памяткі па электронным галасаванні. А гэты памяткі, між іншым, нашы валанцёры друкуюць на ўласныя сродкі на паперы, набытай зноў-такі самімі валанцёрамі" - напісала актывістка ў фэйсбуку.

А некалькі дзён таму Вользе Маёравай даслалі sms-паведамленне пра хуткі суд: “Суд Цэнтральнага раёна Мінска выклікае Вас у якасці асобы, у дачыненні якога вядзецца адміністрацыйны працэс,  на 10 гадзін 28 верасня".

Пратакол правапарушэння складзены па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Грамадзянская кампанія, актывісткай якой з'яўляецца Вольга Маёрава, ініцыявала стварэнне петыцыі “Беларусь - не жывадзёрня! Еўрапейскія канвенцыі і закон «Аб абароне жывёл» - для Беларусі”, якую падпісалі больш за 1700 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства