viasna on patreon

Суд спыніў справу актывіста зь Ліды, абвінавачанага ў закліку да несанкцыянаванай акцыі

2017 2017-11-04T19:01:57+0300 2017-11-04T19:03:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minec_valer-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Мінец. Фота: svaboda.org

Валерый Мінец. Фота: svaboda.org

Лідзкага актывіста Валерыя Мінца вінавацілі паводле міліцэйскага пратаколу ў закліках да несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня ў Менску.

5 верасьня на сайце Беларускага нацыянальнага кангрэсу зьявілася інтэрвію з Валерам Мінцом, пазьней яго словы былі працытаваныя сайтам «Хартыя-97».

Як распавёў актывіст Свабодзе, міліцыянты ў судзе настойвалі на тым, што Мінец сам напісаў і разьмясьціў артыкул на «Хартыі-97» з заклікам да несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня.

«Мушу аддаць належнае міліцыянтам у тым, што яны больш нічога на судзе не выдумвалі, а сказалі толькі гэта і прызналі, што іншых доказаў у іх няма. Я ў сваё апраўданьне патлумачыў суду, што артыкула не пісаў, ніякага дачыненьня да сайту „Хартыя-97“ ня маю, а таму тэхнічна ня мог разьмясьціць там артыкул».

Мінец сказаў Свабодзе, што размаўляў з карэспандэнтам «Хартыі» праз тэлефон. Яму задавалі пытаньні, зьвязаныя з эканамічнай сытуацыяй у краіне, пра стаўленьне да вайсковых вучэньняў «Захад-2017», а ўсё астатняе — гэта былі думкі аўтара.

«Я прызнаў, што ў артыкуле ёсьць мае словы, але заявіў суду, што ня маю дачыненьня да меркаваньня аўтара, якое мне прыпісваюць. На дзіва, суд прыняў мае довады і палічыў, што мая віна не даказаная. Канечне, мне было вельмі прыемна, што справа ў судзе скончылася справядлівым рашэньнем. Па праўдзе, я ехаў на суд зь цёплай вопраткай і спадзяваўся на арышт, бо такое ўжо было зь Някляевым. Аказваецца, і ў нас справядлівыя рашэньні ў судах магчымыя».

Справа Валерыя Мінца нагадвала справу Ўладзімера Някляева, якога 1 лістапада асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту таксама нібыта за заклік да несанкцыянаванай акцыі.

Вынесеную судом пастанову ў дачыненні да спадара Някляева праваабаронцы лічаць незаконнай і падлягаючай адмене.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства