viasna on patreon

Крычаў: Распачатая крымінальная справа супраць супрацоўніка міліцыі

2017 2017-06-09T09:05:00+0300 2017-06-09T12:19:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krichev-800.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Крычаўскага РАУС. Фота з адкрытых крыніц.

Будынак Крычаўскага РАУС. Фота з адкрытых крыніц.

Следчае ўпраўленне УСК па Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да аднаго з аператыўных супрацоўнікаў мясцовага РАУСа. Капітана міліцыі Андрэя Генералава вінавацяць паводле артыкула 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Супраць яго распачатая крымінальная справа за злачынства, учыненае ў 2016 годзе, а менавіта за прычыненне цялесных пашкоджанняў мясцоваму жыхару, які напачатку чэрвеня раптоўна памёр.

Як паведамілі сайту mogilevnews.by ў рэгіянальным аддзяленні Следчага камітэта, 60-гадовы жыхар Крычава без пэўнага месца жыхарства, раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства і распіванне алкагольных напояў у грамадскім месцы, заявіў, што яго збіў супрацоўнік органаў унутраных спраў. 5 чэрвеня гэтага года цела мужчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці выявілі ў парку Перамогі Крычава.

Радыё Свабода паведамляе, што Андрэй Генералаў працаваў у Крычаўскім аддзеле міліцыі оперупаўнаважаным. Дэталі справы пакуль застаюцца невядомымі. Невядома і тое, ці на свабодзе абвінавачаны і ці застаецца ён міліцыянтам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства