viasna on patreon

Смяротны прысуд Сяргею Вострыкаву прыведзены ў выкананне

2017 2017-05-05T14:58:14+0300 2017-05-05T15:53:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vostrykau-siargej-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Вострыкаў. Фота tut.by

Сяргей Вострыкаў. Фота tut.by

Прадстаўнікам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” стала вядома аб прывядзенні ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да жыхара Гомеля Сяргея Вострыкава.  Ягоная маці атрымала адпаведнае паведамленне з Гомельскага абласнога суда.  Гэта першы пакараны ў рэспубліцы ў 2017 годзе.

Каардынатар кампаніі Андрэй Палуда мяркуе, што растраляць Вострыкава маглі ў перыяд з 13 па 29 красавіка, паколькі апошні ліст з СІЗА №1, дзе ўтрымліваўся асуджаны да вышэйшай меры, быў датаваны менавіта 13 красавіка, а абласны суд атрымаў паведамленне аб прывядзенні ў выкананне смяротнага прысуду 29-га.  Апроч гэтага 5 красавіка маці дазволілі сустрэцца з сынам у СІЗА. Гэта была іх апошняя сустрэча.

Нагадаем, Гомельскі абласны суд вынес смяротны прысуд 33-гадоваму жыхару абласнога цэнтра 19 траўня 2016 года. Сяргей Вострыкаў быў прызнаны вінаватым у двух асобных выпадках згвалтавання і забойства. Вярхоўны суд пакінуў смяротны прысуд у сіле.

Зараз праваабаронцы спрабуюць удакладніць інфармацыю пра лёс яшчэ аднаго асуджанага да смяротнага пакарання – жыхара Мазыра Кірылы Казачка, які быў прызнаны вінаватым у забойстве дваіх уласных дзяцей.  Ён адмовіўся ад абскарджання прысуду ў Вярхоўным судзе, напісаўшы адпаведную заяву, у сувязі з чым справа была знятая з апеляцыйнага разгляду. Існуючая практыка сведчыць аб тым, што вельмі рэдка смяротнікаў, у якіх не засталося магчымасцяў абскардзіць прысуд ці атрымаць памілаванне ад прэзідэнта, расстрэльваюць па адным.

У камеры смяротнікаў такім чынам можа заставацца толькі жыхар Нароўлі Аляксей Міхаленя, у якога засталася магчымасць абскардзіць свой прысуд у Вярхоўным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства