viasna on patreon

Рэха сакавіцкіх пратэстаў: пратаколы, суды, штрафы… Дапоўнена

2017 2017-04-12T08:28:14+0300 2017-04-12T09:31:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kryvicki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Крывіцкі ў судзе.

Рыгор Крывіцкі ў судзе.

Cуд Мазырскага раёна 11 красавіка разгледзеў адміністрацыйную справу рэгіянальнага каардынатара Руху "За Свабоду", пенсіянера Рыгора Крывіцкага. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, што адбылася ў Мазыры 26 сакавіка.

Па інфармацыі праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна, за паўгадзіннае абмеркаванне з іншымі жыхарамі Мазыра "дармаедскага" Дэкрэту, несправядлівай пенсійнай рэформы і нішчымных заробкаў суд вынес пастанову пакараць пенсіянера штрафам у памеры 20 базавых велічынь, альбо 460 рублёў.

У Віцебску завялі адміністрацыйную справу на мясцовага журналіста-фрылансера Сяргея Русецкага. 11 красавіка яго выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС, правялі апытанне і склалі пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве – мітынгу, які адбыўся ў абласным цэнты 25 сакавіка.

Таксама ў Віцебску суд Кастрычніцкага раёна завочна разгледзеў адміністрацыйнныя справы журналістаў Вольгі Чайчыц і Андрэя Козела, якіх затрымалі пад час  Дня Волі 25 сакавіка. Суддзя Уладзімер Царыкаў вынес пастанову  аб прыцягненні іх да адказнасці па арт. 22.9 КаАП - за працу без акрэдытацыі на замежныя СМІ.

Суд над праваабаронцам Паўлам Левінавым перанесены на 17 красавіка, паколькі Левінаў дагэтуль праходзіць курс лячэння курс ў кардыялягічным шпіталі, куды патрапіў адразу пасля затрымання 26 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства