viasna on patreon

Суды ў Мінску, Гародні, Гомелі, Бабруйску Дапоўнена

2017 2017-03-23T13:25:00+0300 2017-03-24T08:06:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garodnia-sudy-dziuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд у Гародні 23 сакавіка

Суд у Гародні 23 сакавіка

У судзе Ленінскага раёна Гародні пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцый пратэсту супраць Дэкрэта №3.

Судзяць Эдварда Дмухоўскага, Валерыя Курчэўскага, Валянціну Навумаву, Віталя Дзюка, Мікалая Саляніка, Васіля Корабава і магчыма Антона Вайцехава. Іх вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). У Навумавай дадаткова пратакол складзены і па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўніка міліцыі).

У Ленінскім судзе на працэсе Васiля Корабава абвешчаны перапынак да 14.10.  Суддзя Дзмітрый Бубенчык вынес пастанову - штраф 7 базавых велічынь.

Суддзя Наталля Козел засудзiла: Вiталь Дзюк штраф 15 базавых.

Валерыю Курчэўскаму - штраф 15 базавых. Эдварда Дмухоўскага пакаралі арыштам на 15 сутак. Справы разглядала суддзя Алена Пятрова.

Суддзя Козел разглядае справу Валянціны Навумавай. Сведкi, якiя хацелi гвалтоуна затрымаць 15-га сакавiка  Навумаву - старшы нараду АМАП Сяргей Чыгрыцкi, амапавец Яуген Валхановiч i фельдшарка АМАП Наталля Юргель. Валянцiне Навумавай - штраф 13 базавых плюс 2 базавыя па iншым артыкуле.


У судзе Савецкага раёна Гомеля 23 сакавіка пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы журналіста Яўгена Меркіса за ўдзел у акцыі пратэсту ў Рагачове па адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 22.9 АК РБ “Незаконны выраб прадукцыі СМІ”.

Журналісту Яўгену Меркісу прысудзілі штраф у 30 базавых «за онлайн» з Рагачова.

Савецкі суд Гомелю 23 сакавіка будзе разглядаць  адміністрацыйную справу супраць блогера Максіма Філіповіча. Філіповіч адбывае арышт за ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Гомелі 19 лютага, а сёння разглядаецца справа за ўдзел у «Маршы недармаедаў» у Берасці 5 сакавіка.  Савецкі суд Гомеля арыштаваў блогера Максіма Філіповіча яшчэ на пяць сутак. Справу блогера разглядаў суддзя Аляксандар Мохараў. У залі прысутнічалі жонка і маці Філіповіча.

Праваабаронцу Анатоля Паплаўнага, які адбывае 10 суткавы арышт, сёння за ўдзел у іншай акцыі ў Рагачове пакаралі яшчэ адным арыштам на 5 сутак. У Савецкі суд Гомеля яго прывезьлі з ізалятару, дз ён адбывае 10 сутак арышту за ўдзел у "маршы недармаедаў" у Гомелі.

Наталля Шчукіна судом Савецкага раёна пакараная штрафам у 10 базавых (230 рублёў) за ўдзел у акцыі пратэсту ў Рагачове.

Алу Раманчык судзьдзя Віталь Каўбеня аштрафаваў на 15 базавых (345 рублёў)


Мінск. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаецца справа лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.3 арт 23.34 КаАП.

Суддзя Вікторыя Шабуня праглядзела відэазапіс акцыі пратэсту з удзелам актывіста. У якасці сведкі выступіў Вячаслаў Шкут, намеснік начальніка Савецкага АПП. Сам Сіўчык на суд не прыйшоў. Прысуд - арышт тэрмінам на 15 сутак. Пазней стала вядома, што Вячаслаў Сіўчык затрыманы на пахаванні свайго дзядзькі.

У судзе Ленінскага раёна Мінска павінны разглядацца адміністрацыйныя справы Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Някляева. 20 сакавіка судоў над Мікалаем Статкевічам і Уладзімірам Някляевым не было - яны не з'явіліся ў суд.

Радыё Свабода паведамляе, што суд над Міколам Статкевічам аднавіўся ў судзе Ленінскага раёну Менску, але самога палітыка на ім зноў не было.

Суддзя Дзмітрый Астапенка абвясціў пра захады забеспячэння яўкі Міколы Статкевіча, паведаміў, што да яго прыходзілі міліцыянты, грукаліся ў дзверы, але ніхто не адчыніў. Суддзя пастанавіў адкласці паседжанне. Калі яно аднавіцца, не паведаміў.

Тое ж адбылося на судзе над Уладзімерам Някляевым, які таксама на не з'явіўся ў судзе. Ягоны адміністацыйны працэс перанеслі на 14.30 у пятніцу, 24 сакавіка.

Алеся Лагвінца і Анатоля Шумчанку даставілі ў суд Маскоўскага раёна г. Мінска. Алеся Лагвінца вінавацяць у дробным хуліганстве па арт. 17.1 КаАП. У суд для Алеся Лагвінца выклікалі хуткую дапамогу.

Алесь Лагвінец у судзе. Фота з сацсетак
Алесь Лагвінец у судзе. Фота з сацсетак

Бабруйск.  У Галіны Смірновай сёння суд у 14.00 меркавана. Яе затрымалі ў маршрутцы, калі яна вярталася з Мінску.  Яе вінавацяць па арт. 23.34 КаАП за тое, што яна змясціла на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках інфармацыю пра Марш недармаедаў, што плануецца на 26 сакавіка ў розных гарадах краіны. Зараз супрацоўнікі ГАУС Бабруйска ў адносінах да Галіны Смірновай складаюць пратакол апытання. У яе адабралі ноўтбук і тэлефон, што былі пры ёй. 

Шасцярых чалавек, якія чакалі суда над Галінай Смірновай павезлі ў пракуратуру для правядзення размовы. Сярод іх журналісты: Ганна Дусь і Віктар Качан, якога забралі разам са сваім сабакам. Таксама там муж Галіны Смірновай і Інга Судзілоўская, якую пакаралі штрафам на мінулым тыдні. 

Пяцерых затым адпусцілі,  а Уладзімера Лазарава павезлі у ГАУС Разгляд жа справы Галіны Смірновай ізноў перанеслі на 25 сакавіка.

У Чачэрску затрыманы да суду Арцём Кавалёў. Ён дастаўлены ў Чачэрскі РАУС. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку праваабаронца Леанід Судаленка.Малады чалавек зь бел-чырвона-белым сьцягам быў у жывым эфіры Свабоды з «Маршу недармаедаў» у Гомлі 19 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства