viasna on patreon

Суд вярнуў крымінальную справу Бандарэнкі на дапрацоўку ў пракуратуру Дапоўнена

2017 2017-02-09T12:41:42+0300 2017-02-10T09:05:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/img_4457.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Бандарэнка ў судзе 9 лютага 2016 года. Фота: mspring.online

Андрэй Бандарэнка ў судзе 9 лютага 2016 года. Фота: mspring.online

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).

Па інфармацыі "Магілёўскай Вясны", на судовым паседжанні прысутнічаў сам Бандарэнка і яго абаронца Вадзім Мушынскі. Бок абвінавачвання прадстаўляе пракурор Юлія Бокая.

Яшчэ да пасяджэння былы кіраўнік «Платформы Іннавэйшн» хадайнічаў аб дазволе для сваякоў і СМІ весці аўдыё, фота і відэа здымку пасяджэння, аднак пракурор забараніла.  

– Паколькі паседжанне адкрытае, весці аўдыёзапіс магчыма. У фота і відэа я неабходнасці не бачу, – заявіла Бокая. Суддзя Ірына Ланчава прыняла бок пракурора.

Пасля гэтага хадайніцтва заявіў адвакат Вадзім Мушынскі. Ён папрасіў суд запатрабаваць копію заявы Бандарэнка, у якой той прасіў адміністрацыю турмы правесці работу па прававым інфармаванні ў дачыненні да артыкула 411 КК РБ.

– Дадзеная заява неабходна для абароны майго падапечнага. Раней я накіроўваў у турму запыт аб прадастаўленні копіі гэтай заявы, аднак мне яе не прадставілі і не патлумачылі прычын, чаму гэтага не было зроблена, – заявіў Мушынскі. Суддзя хадайніцтва прыняла.

Затым суддзя Ланчава перайшла да папярэдняга разгляду:

– Крымінальная справа ў дачыненні да Бандарэнкі была ўзбуджаная старшым следчым Магілёўскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Панасевічам і прынята ім да сваёй вытворчасці. 24 лістапада 2016 года па ўказанню следчага па асабліва важных справах першага следчага аддзялення Магілёўскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Капусты справа была прынята да сваёй вытворчасці следчым Рамановічам, у якога і знаходзілася да 30 лістапада 2016 года, – паведаміла суддзя.

Ланчава заявіла, што права даручаць правядзенне папярэдняга следства следчаму прадастаўлена толькі начальніку следчага падраздзялення. Паколькі следчы Капуста такім не з’яўляецца, справа была перададзеная з парушэннямі. Па гэтай прычыне суддзя заявіла пра магчымасць вярнуць справу на дапрацоўку ў пракуратуру.

Пракурор Бокая не пагадзілася з Ланчавай, заявіўшы, што прычын, якія перашкаджаюць прызначэнн. даты асноўнага пасяджэння няма. Адвакат Мушынскі наадварот пагадзіўся з суддзёй. Паводле яго слоў, з-за працэсуальных парушэнняў справа павінна вярнуцца да пракурора.

Суддзя пасля перапынку накіравала справу на дапрацоўку. Калі будзе наступнае паседжанне, невядома, паведамляе Радыё Свабода.

Юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Павел Сапелка пракаментаваў рашэнне суддзі:

Рашэннне па выніках папярэдняга судовага паседжання трэба разглядаць як тэхнічнае, бо яно ніяк не вырашае лёс гэтай крымінальнай справы. Аднак я вітаю любыя судовыя рашэнні, акрамя тых, якія накіраваныя на прызначэнне пакарання па сфабрыкаванай крымінальнай справе ў адносінах да праваабаронцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства