viasna on patreon

Удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў будуць судзіць

2016 2016-03-03T12:23:45+0300 2016-03-03T14:29:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mityng_pradprymalniki-2016-02-22-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага 2016 года. Фота "Нашай нівы".

Мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага 2016 года. Фота "Нашай нівы".

Паводле зваротаў у ПЦ "Вясна" на наступным тыдні адбудуцца мінімум тры суды над актывістамі за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, што адбыўся 22 лютага.

Барысаўчаніну Аляксандру Абрамовічу 2 сакавіка прыйшло sms-паведамленне з позвай з’явіцца ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска 9 сакавіка ў 14.30, кабінет 203 на разгляд адміністрацыйнага правапарушэння ў дачыненні да яго.

Паседжанне па справе Максіма Вінярскага прызначана ў тым жа судзе на 10 сакавіка ў 9.30, кабінет 406. Той жа суд будзе разглядаць і пастанову ў дачыненні да актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова 10 сакавіка ў 14.30.

Як апынулася на актывістаў былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях яшчэ 22 лютага па арт. 23.34 “Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў”.

Копіі пратаколаў атрымаў па пошце і сустрашыня БХД Павел Севярынец, і грамадская актывістка Ніна Багінская. Калі адбудзецца суды над імі – пакуль невядома.

Нагадаем, 22 лютага прайшоў чарговы мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску ў знак нязгоды з Указам Прэзідэнта № 222. Гэты указ, па сутнасці, пакідае прадпрымальнікаў без працы, уводзячы абавязковую наяўнасць сэртыфікатаў і дакументаў аб якасці тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных у Беларусь з-за мяжы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства