viasna on patreon

Першыя пратаколы за мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага

2016 2016-02-29T10:06:24+0300 2016-02-29T10:06:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mityng_pradprymalniki-2016-02-22-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага 2016 году ў Мінску. Фота "Нашай нівы".

Мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага 2016 году ў Мінску. Фота "Нашай нівы".

Копію пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні атрымаў па пошце актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў. Пратакол складзены завочна за ўдзел актывіста ў мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся ў Менску 22 лютага (ч.3 арт.23.34 КаАП РБ – удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

22 лютага індывідуальныя прадпрымальнікі правялі  мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ў знак нязгоды з Указам Прэзідэнта № 222. Гэты указ, па сутнасці, пакідае іх без працы, уводзячы абавязковую наяўнасць сэртыфікатаў і дакументаў аб якасці тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных у Беларусь з-за мяжы.

Тады ж, як паведаміў праваабаронцам “Вясны” Леанід Кулакоў, на плошчы з’явілася некалькі супрацоўнікаў міліцыі з тэчкамі, якія актыўна запісвалі дадзеныя ўдзельнікаў. Кулакоў паспеў заўважыць, што ў паперах у супрацоўніка міліцыі, які перапісваў пашпартныя дадзеныя актывіста, было запісана 6-7 прозвішчаў. Не выключана, што і іншыя міліцыянты перапісвалі ўдзельнікаў мітынгу.

Дата суду над актывістам пакуль невядомая.

Нагадаем 25 лютага позву для складання пратаколу атрымаў па месцы жыхарства ў Маладэчна  грамадскі актывіст Павал Сяргей. Яго выклікалі  ў Цэнтральны РУУС Мінска для разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні  па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Верагодна, выклік звязаны з удзелам актывіста ў мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся 22 лютага. Актывіст адмовіўся ісці ў РУУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства