Штраф Паўлу Сяргею за «Марш студэнтаў» - 25 базавых

2015 2015-12-23T11:05:00+0300 2015-12-23T11:05:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siargej-paval-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сяргей. Фота Радыё Свабода

Павел Сяргей. Фота Радыё Свабода

Працягваецца пераслед удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту студэнтаў супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і іспытаў, якая адбылася ў Менску 2 снежня.

Аднаго з удзельнікаў “Марша студэнтаў”, сацыяльнага актывіста Паўла Сяргея выклікалі ў суд Маскоўскага раёна на 16 гадзінаў 22 снежня. Адміністрацыйны пратакол быў складзены па ч.1 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Працэс пачаўся ў 16-00. Суддзя забараніла журналістам весці фотаздымку. Затым яна не дазволіла выступіць адвакату, які хацеў прапанаваць далучыць да справы неабходныя матэрыялы, паколькі палічыла іх неістотнымі.

Адказчыка Паўла Сяргея не азнаёмілі з матэрыяламі справы.

Суддзя Таццяна Матыль выдаліла аднаго з прысутных за тое, што ён перасеў на іншае месца. Яшчэ адно выдаленне - насмешкі над словамі сведкі.

У выніку суддзя перанесла разгляд справы на наступны дзень, 23 снежня. Павел Сяргей не прызнаў  сябе вінаватым.. Адвакат абвінавачанага і сам Павел адзначылі парушэнні падчас складання пратаколу, які быў падрыхтаваны завочна, а таксама заявілі пра парушэньне парадку выкліку ў суд.

23 снежня суддзя суду Маскоўскага раёнаТаццяна Матыль абвесціла рашэнне: прызнаць винаватым і пакараць штрафам у памеры 25 базавых велічынь

Як паведамлялі раней праваабаронцы, 2 снежня былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні на Яўгена Амелькова, Глеба Вайкуля. Дадзеныя Максіма Вінярскага і Паўла Вінаградава былі ўпісаны ў пратаколы, якія да канца не былі складзеныя на месцы правядзення акцыі.

Некаторых студэнтаў філфака БДУ, у тым ліку і Глеба Вайкуля, выклікалі на наступны дзень на камісію ў дэканат факультэта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international