Журналістку Тамару Шчапёткінай не пусцілі на суд па яе справе

2015 2015-03-08T14:04:17+0300 2015-03-08T14:04:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

На 6 сакавіка незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна была выклікана ў суд Ленінскага раёна Брэста смс-кай. Паведамленне журналістка пабачыла толькі напярэдадні ўвечары, але разам з адвакатам вырашыла ў суд з’явіцца.

У судзе павінен быў адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы па абвінавачанні Тамары Шчарёткінай у супрацоўніцтве з замежным СМІ (Беларускае Радыё Рацыя) без акрэдытацыі.  Пры складанні пратаколу адміністрацыйнага правапарушэння яна не прысутнічала. На першым судовым працэсе пратакол быў адпраўлены на дапрацоўку. Пры дапрацоўцы Шчапёткіна зноў не прысутнічала.

Журналістка прыехала ў суд за 40 хвілін да прызначанага часу, чаму ёсць сведкі. У 9 гадзін 10 хвілін з суда таксама пазванілі да адваката журналісткі і спраўдзілі, ці будуць яны са Шчапёткінай пры разглядзе справы. Тым не менш справа была разгледжана суддзёй Аляксандрам Семянчуком у адсутнасць журналісткі і яе абаронцы, пры гэтым пра прынятае рашэнне суддзя адмовіўся паведаміць і адвакату, і самой журналістцы. Пра адмову ў правасуддзі Тамара Шчапёткіна напісала ў кнізе скаргаў і прапаноў на імя старшыні суда Пятра Баброўскага.

У пратаколе адміністрацыйнага правапарушэння ўказвалася, што 8 студзеня 2015 года Т. Шчапёткіна, не маючы акрэдытацыі ў якасці журналіста на тэрыторыі РБ, знаходзячыся каля дома 411 па вул. Чырвонагвардзейскай у г. Брэсце, узяла інтэрв’ю ў супрацоўніка міліцыі ДПС АДАІ Брэсцкага РАУС Сяргея Неліповіча. Інтэрв’ю было размешчана ў сетцы Інтэрнэт на сайце польскай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”. Згодна з пратаколам, Тамара Шчапёткіна парушыла патрабаванні ч.4 арт. 35 і 36 Закона РБ “Аб сродках масавай інфармацыі”, чым здейсніла правапарушэнне згодна з арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі).

Па словах Тамары Шчапёткінай, 8 студзеня ніякага інтэрв’ю ў Неліповіча яна не брала і наогул на сайце “Радыё Рацыя” не было інтэрв’ю з Неліповічам: ні Шчапёткінай, ні кагосці іншага. А вось невялікі каментар Неліповіча сапраўды любы, хто наведвае сайт “Беларускага Радыё Рацыя”, мог пачуць яшчэ 21 лістапада 2014 г. У каментары капітан ДАІ Неліповіч кажа, што быў збіты Бельчуком, што ў яго быў разбіты нос і цякла кроў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international