viasna on patreon

Баранавіцкі суд пастанавіў знішчыць украінскі сцяг (дакумент)

2014 2014-05-16T09:13:33+0300 2014-05-16T09:14:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gundar-piket-baran-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі суд пастанавіў знішчыць дзяржаўны ўкраінскі сцяг. Гэта стала вядома пасля таго, як грамадскі актывіст Уладзімір Гундар 15 траўня атрымаў копію пастановы ад 8 траўня за подпісам намесніка старшыні суда Васіля Петрыва. У лісце ўказваецца, што паколькі пастанова суда ад 21 сакавіка (суддзя Станіслаў Півавар) адносна адміністрацыйнай справы Уладзіміра Гундара, які арганізаваў 4 сакавіка ў цэнтры Баранавічаў адзіночны пікет супраць вайны Расіі з Украінай, уступіла ў сілу, “рэчавы доказы: нацыянальны сцяг Украіны і плакат з надпісам “Пуцінскія банд-агрэсары – гець з Украіны! Прэч з Беларусі!” – знішчыць”.

Падчас пікета, накрыўшы плечы блакітна-жоўтым сцягам Украіны і разгарнуўшы каляровы плакат, Уладзімір Гундар прастаяў у цэнтры Баранавічаў каля 10 хвілін. Суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП РБ – арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і прысудзіў адміністрацыйны штраф у памеры 15 базавых велічынь. Суддзя Станіслаў Півавар адмовіўся вярнуць украінскі сцяг і плакат Уладзіміру Гундару, паведаміўшы, што гэтыя рэчавыя доказы па закону павінны застацца ў яго адміністрацыйнай справе.

Але цяпер суд прыйшоў да высновы, што дадзеныя рэчавыя доказы неабходна знішчыць. Далей адзначаецца, што дадзеная пастанова суда абскарджанню і апратэставанню не падлягае.

– Калі мы прымалі ўдзел у святкаванні ў Баранавічах 90-х угодкаў БНР 25 сакавіка 2008 года, то у нас міліцыя канфіскавала пяць бел-чырвона-белых сцягоў, але пасля суда нам іх вярнулі. Мне вельмі сорамна за такое рашэнне гарадскога суда, які зняважыў дзяржаўныя сімвалы нашай братняй Украіны, – пракаментаваў Уладзімір Гундар.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства