Бабруйск: Затрыманы блогер Алег Жалноў

2014 2014-02-04T18:03:25+0300 2014-02-04T18:03:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zalniu-aleg-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Жаўноў.

Алег Жаўноў.

Алег Жалноў, вядомы бабруйскі блогер, быў затрыманы ў УУС з-за "спробы дыстанцыйнага падрыву" гэтага будынка. Яго тэлефон дасюль недасягальны, але, як стала вядома ад знаёмых блогера, прычынай падазрэнняў стала бірулька з гукавым сігналам, якая зазвінела ў кішэні Жалнова.

Накіравацца ў УУС блогера прымусіла крымінальная справа, заведзеная на яго сына Аляксея: на сёння быў прызначаны допыт у аддзеле следчага камітэта, і Жалноў-старэйшы збіраўся здымаць яго на відэа.

Гэтая крымінальная справа - працяг гісторыі з канфліктам ля будынка ДАІ. Нагадаем, у мінулым годзе адбылося некалькі судовых пасяджэнняў, таксама была сканфіскаваная тэхніка ў кватэры Жалновых, якую дасюль не вярнулі. Блогеру быў прысуджаны штраф за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Абскардзіць пастанову мясцовага суда ў абласным у Жалнова не атрымалася. І вось - гісторыя займела крымінальны працяг.

Аляксея Жалнова абвінавачваюць па артыкулу 364 Крымінальнага кодэкса "гвалт ці пагроза прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўніка ораганаў унутраных спраў". Сцвярджаецца, што падчас верасеньскага канфлікта ля будынка ДАІ Аляксей Жалноў ударыў "даішніка" Аляксандра Бутоўскага па галаве.

Алег Жалноў настойвае на тым, што яго сын не выкарыстоўваў фізічную сілу супраць Бутоўскага.

-У сына ў адной руцэ была відэакамера, за іншую, пад локаць, яго вёў у аддзяленне "даішнік". То бок, ударыць Аляксей нават пры ўсім жаданні не мог, яго рукі былі занятыя. Але Бутоўскі сцвярджае, што ў яго было сатрасенне мозга і разбітыя вусны. Супрацоўнікі ДАІ проста скарысталіся тым, што ўнутры будынка няма камеры назірання, і зараз могуць казаць усё, што заўгодна, - расказаў блогер бабруйскім праваабаронцам пасля таго, як даведаўся аб заведзенай крымінальнай справе. - Гэтая "крыміналка" помста мне, за ўсе відэаролікі, за гэтыя суды. Проста да мяне яны не змаглі дабрацца, вырашылі дзейнічаць праз сына. Адзінае, што нам зараз застаецца, знайсці добрага адваката і спадзявацца на справядлівы суд, - дадаў Алег Жалноў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international